Categories: Деньги

Шосты сезон на жніве. Як трактарыст з «Браслаў-камунальніка» Валерый Пучынскі дапамагае «Слабодцы-агра» збіраць ураджай

У раённым спаборніцтве на жніве камбайнер з ААТ «Слабодка-агра» Валерый Пучынскі трывала замацаваўся на трэцяй прыступцы п’едэстала. Кіруючыся прынцыпам «краіна павінна ведаць сваіх герояў», тэлефаную галоўнаму аграному гаспадаркі, каб даведацца, дзе магу сустрэцца з адным з лідараў сёлетняй уборкі збожжавых культур.

— Хвілін праз 40 камбайны павінны перайсці ва ўрочышча за Самуйламі. Вырашу дэталі наконт арганізацыі сяўбы азімых і буду там жа, — кажа Пётр Карандзей.

Не чакаючы агранома, іду па ўзгорыстым іржышчы ў пошуках сярод аднолькавых «Палессяў» патрэбнага мне перадавіка жніва.

Калі ж з кабіны карабля палёў мне памахалі прыветліва рукой, я ўвогуле забыў пра агранома. Дык гэта ж той самы Пучынскі! Трактарыст транспартнага ўчастка КУП ЖКГ «Браслаў-камунальнік», узнагароджаны сёлета Ганаровай граматай аблвыканкама за асабісты ўклад у развіццё жыллёвакамунальнай гаспадаркі.

— Залазь, пакатаю, — як даўно знаёмаму таварышу кажа Валерый, і я ўзбіраюся па стромкай лесвіцы ў кабіну.

Упэўненай рукой В. Пучынскі, пільна ўглядаючыся ў ячменнае поле, роўна вядзе камбайн па ўзгорыстай мясцовасці і расказвае пра сваё жніво.

Шосты сезон ён аказвае сельгаспрадпрыемству шэфскую дапамогу на ўборцы ўраджаю. Вось і сёлета 7 ліпеня яго камандзіравалі ў «Слабодкуагра». За тыдзень Валерый падрыхтаваў камбайн, якому, дарэчы, ідзе ўжо восьмы год, і выйшаў на жніво.

— Спачатку, — кажа, — убіралі з таварышамі травы на насенне, затым — азімую пшаніцу, трыцікале, жыта, а цяпер перайшлі на ячмень. Хоць працуем ад расы да расы, але нідзе намалаціць за дзень звыш пяці бункераў не даводзілася. Не вельмі важкі ўраджай: спаліла ўсё спёка.

— А чаму тады пры невялікай масе тэмпы жніва ў «Слабодцы-агра» ніжэйшыя, чым сярэднераённыя? — цікаўлюся ў спрактыкаванага механізатара.

— У сельгаспрадпрыемстве самая высокая нагрузка на 1 камбайн, да таго ж вялікія пераезды, малая контурнасць палёў. А мясцовасць, сам бачыш, якая няроўная. Тут ніяк не разгонішся.

— Тым не менш вы трывала трымаецеся ў тройцы лідараў раённага спаборніцтва.

— Не заўжды, — усміхаецца Валерый. — Сёлета проста шанцуе, што яшчэ ні разу не было сур’ёзнай паломкі, а дробныя аператыўна ліквідуюцца — не спіць інжынерная служба. А так, здаецца, працуем усе аднолькава. Зранку правяраем зазоры, чысцім рашоты, праводзім змазку, запраўку і ўразаемся ў хлебную ніву.

Пакуль размаўлялі з камбайнерам, прагучаў пранізлівы сігнал, які папярэдзіў, што запоўніўся бункер. На даху сельгасмашыны загарэліся маячкі, тут жа пад’ехаў самазвал, і ў яго кузаў ракой паплыло саспелае збожжа.

Я падзякаваў Валерыю за прыемную «экскурсію» і пажадаў яму на развітанне да канца ўборачнай трымацца ў ліку раённых лідараў жніва. ■

Казімір ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

В мае в Беларуси проводится месячник агроэкотуризма

В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…

3 часа ago

План по подключению абонентов выполнен на 176 %, приросту инвестиций — на 267 %. Николай Гайлевич и его вклад в информатизацию Браславского района

Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…

5 часов ago

Обед с опозданием. Почему столовые отдельных сельхозпредприятий Браславского района не были готовы к сезону?

В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…

5 часов ago

В Браславе провели региональный смотр-конкурс детских хоровых коллективов

Браславский РЦК на один день стал площадкой масштабного областного конкурса детских вокально-хоровых коллективов «Созвездие голосов».…

5 часов ago

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

3 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

3 дня ago