Жніво на Браслаўшчыне набірае абароты

Збожжавы клін у ААТ «Агравідзы» па агульнай плошчы саступае толькі СВК «Маяк Браслаўскі». Сёлета хлебаробам акцыянернага таварыства трэба зжаць 1 945 га — 1 670 га ярыны (пшаніца, авёс, ячмень) і 275 га азімых, у тым ліку 102 га пшаніцы.

Зразумела, што пры такіх аб’ёмах расслабляцца не даводзіцца, і відзаўчане нароўні з маякоўцамі і камбайнерамі са «Слабодкі-агра» першымі ў раёне распачалі жніво збожжавых. На раніцу 2 жніўня скасілі 343 га, ці 17,6 %, намалацілі 1110,0 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 32,4 ц/га.

Па словах галоўнага агранома гаспадаркі Алены Талкачовай, найперш да поўнай спеласці падышлі азімыя. Таму спачатку жняяркі чатырох камбайнаў урэзаліся ў разлівы пшанічнай нівы ва ўрочышчы «Аэрадром Казяны». Гэта першы ўраджай збожжавых з земляў, якія дасталіся «Агравідзам» у «спадчыну» ад «Новай Гвардыі», дарэчы, як і першая збажына маладога спецыяліста Алены Талкачовай у якасці галоўнага агранома. Трэба сказаць, што, нягледзячы на неспрыяльныя для раслінаводства сёлетнія ўмовы надвор’я, хлеб атрымаўся даволі неблагі: на плошчы ў 80 га камбайнеры намалацілі азімай пшаніцы ў сярэднім амаль 36 цэнтнераў на круг.

Шчодрае пшанічнае поле паспрыяла рупліваму камбайнеру Аляксандру Суслу захапіць на першым тыдні ўборачнай лідарства ў раённым спаборніцтве па намалотах.

Дзявяты сезон ён жне хлебныя злакі на камбайне айчыннай вытворчасці «Палессе».

— За 9 гадоў эксплуатацыі на сельгасмашыне яшчэ ўсе родныя агрэгаты, — кажа Аляксандр. — У апошнія гады падводзіць толькі гідраўліка хадавой часткі. Менавіта па гэтай прычыне летась намалаціў толькі 400 тон. Сёлета ж пасля рамонту ў сталічнай фірме пакуль што збояў не было… Цьфу, цьфу, цьфу, — ці то жартам, ці то сур’ёзна народнай замовай ахоўвае сваю тэхніку хлебароб.

Паломкі камбайнаў, вядома ж, здараюцца, але па першым выкліку на дапамогу камбайнерам спяшаецца інжынерная служба. Саміх жа механізатараў, якія шчыруюць да 10 гадзін вечара, падсілкоўваюць гарачым абедам і падвячоркам кухонныя работнікі. Няма замінкі і з адвозкай намалочанага збожжа: спраўляюцца тры МАЗы. Адным словам, масавая ўборка ў «Агравідзах» распачалася ў зладжаным, гадамі напрацаваным рытме.

На развітанне пацікавіўся ў галоўнага агранома прагнозам на агульны хлебны каравай гаспадаркі.

— Ярына вельмі пацярпела ад засухі, — кажа Алена Талкачова. — Таму на важкі колас не разлічваем. Ужо спісалі 230 га: дзесьці ўсходы не паспелі набраць сілу, дзесьці ўвогуле не ўзышлі — глеба пакрылася коркай. Галоўнае цяпер — сабраць вырашчанае як мага хутчэй, каб пазбегнуць лішніх страт. ■

Казімір ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

16 часов ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

16 часов ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

18 часов ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

19 часов ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

19 часов ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

19 часов ago