Categories: Отдых

У браслаўскім музеі праходзіць выстаўка мастака Мікалая Стаса

У мінулую нядзелю ў музеі традыцыйнай культуры адбылося адкрыццё персанальнай выстаўкі мастака, графіста і дызайнера Мікалая Стаса.

Таленавіты творца родам з Украіны. У Беларусь трапіў пасля службы ў арміі ў Калінкавічах, пазней ажаніўся і застаўся жыць у Мінску. Ён скончыў курсы ў Адэскім доме народнай творчасці і Акадэмію мастацтваў у нашай сталіцы.

Творчы шлях М. Стаса звязаны з многімі вядомымі прадпрыемствамі і ўстановамі краіны, для якіх ён распрацоўваў лагатыпы, напрыклад, знак для завода «Гарызонт», а таксама фірменны стыль тэлеканала АНТ.

Пра шматграннасць таленту кажа і той факт, што мастак уваходзіў у творчую групу, якая займалася абнаўленнем гарадскога асяроддзя ў Мінску. Мікалай, у прыватнасці, стварыў новы вобраз набярэжнай ракі Свіслач, ружоўніка і зоны адпачынку. Праект не рэалізавалі з-за адсутнасці фінансавых сродкаў, але пазней творцу паступіла прапанова стаць галоўным мастаком Залатога кальца Расіі.

Цесна звязаны Мікалай Стас і з творчасцю знакамітага ансамбля «Песняры»: ён сябраваў з Уладзімірам Мулявіным, працаваў над сцэнаграфіяй, пазнавальным стылем і касцюмамі музыкантаў.

Работы гэтага таленавітага мастака знаходзяцца ў Расіі, Польшчы, Германіі, ЗША, Кітаі, Францыі і іншых краінах. Апошнія 10 гадоў ён жыве ў Слабодцы, займаецца любімай справай — графікай, жывапісам, мастацтвам. Творца сябруе з клубам майстроў і мастакоў «Ля возера», прымае ўдзел у выстаўках і кірмашах. У музеі традыцыйнай культуры ён прадставіў работы ва ўнікальнай аўтарскай тэхніцы. Фантазійныя і непаўторныя, яны заварожваюць сваёй індывідуальнасцю. Акрамя таго, не баяцца спёкі, вільгаці, холаду… Нават да назваў сваіх карцін мастак падышоў арыгінальна: ля кожнай надпіс — «прыдумай сваю». Што казаць? Трэба прыйсці і ўжывую пазнаёміцца з творчасцю такога адоранага чалавека. А адну з яго прац вы можаце ўбачыць, паглядзеўшы на лагатып і назву нашай газеты. ■

Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

1 день ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

2 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

2 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

2 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

2 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

2 дня ago