Categories: Новости

Нашы на «Славянскім базары»: чым браслаўчане здзіўлялі Віцебск

На працягу тыдня Віцебск жыў у творчай атмасферы «Славянскага базару – 2018». Пабывалі на гэтым маштабным фестывалі і браслаўчане.

Штогод арганізатары фестывалю прапануюць гасцям шмат цікавых мерапрыемстваў. Безумоўна, галоўнымі дзействамі з’яўляюцца канцэрты, дзе сустракаюцца і выступаюць артысты славянскіх народаў. Аднак па-за галоўнай сцэнічнай пляцоўкай таксама віруе культурнае жыццё з прэзентацыяй народных рамёстваў, тэатральных пастановак, перфомансаў і г. д.

АЗЁРНЫ КРАЙ ЗАПРАШАЕ

Браслаўчане рыхтуюца да «Славянскага базару» задоўга і адказна. Гэта ўнікальная магчымасць паказаць наш край і папулярызаваць яго. Менавіта таму візітоўкай раёна на творчым форуме па традыцыі робіцца «Браслаўскае падвор’е». Сёлета яно знаходзілася ў цэнтры Віцебска, на плошчы Свабоды, і прыцягвала ўвагу яркімі банерамі з краявідамі Браслаўшчыны. Ля шатра, стылізаванага пад колеры сцяга раёна, гасцінна запрашалі наведаць падвор’е «жывыя» скульптуры народнага тэатра, лялька «Зарніцы» і ансамбль «Весялухі». Унутры гасцей чакалі работнікі Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў з выстаўкамі, цэха па вытворчасці сыру і філіяла «Браслаўрыба» Глыбоцкага МКК з дэгустацыямі, куток мясцовых браслаўскіх страў і тэматычная фотазона.

Асобна на сцэне адбылася прэзентацыя брэнда раёна, прысвечаная Году малой радзімы. Браслаўчане падрыхтавалі харэаграфічную замалёўку з удзелам калектываў «Такт», «Відзаўчанка» і «жывых» скульптур. Арыгінальная пастаноўка з удзелам аб’ёмнай лялькі «Зарніцы» не пакінула гледачоў раўнадушнымі, і яны доўга апладзіравалі выступленню, а пасля жадалі зрабіць фотаздымкі з артыстамі.

ПАРАД І ПРЫПЕЎКІ

Браслаўскія калектывы сёлета падалі заяўкі практычна на ўсе аб’яўленыя фестывальныя мерапрыемствы. Так, барабаншчыцы з ансамбля «Брава» ўдзельнічалі ў відовішчным міжнародным фестывалі мажарэтак і барабаншчыц, дзе дэфіліравалі ў агульным страі з 28 калектывамі Беларусі і Расіі. Таксама ў гэтым мерапрыемстве прыняў удзел народны тэатр РЦК. Самабытна заявіў пра сябе і танцавальны калектыў «Лагода» Далёкаўскага СДК, які ўліўся ў карагод турніру бытавых танцаў, прысвечанага 80-годдзю заснавання Віцебскай вобласці. Віртуозна іграў на гармоніку Пётр Кухаронак і з запалам спявала Рэгіна Балтруковіч у абласным конкурсе гарманістаў і частушачніц «А музыкі граюць, граюць».

ЖЫВУЦЬ ТРАДЫЦЫІ

«Горад майстроў» і «Задзвінскі кірмаш» — пастаянныя спадарожнікі творчага форуму ў Віцебску. Браслаўскія майстры штогод удзельнічаюць у іх з выстаўкамі і майстар-класамі. Сёлета яны таксама выстаўлялі свае работы, выкананыя ў розных тэхніках. Акрамя таго, у рамках гэтых мерапрыемстваў упершыню адбыўся конкурс па кераміцы і ганчарстве «Гліна спявае», удзел у ім бралі больш за 40 народных умельцаў з Беларусі і Украіны. Браслаўшчыну на конкурсе годна прадставіла вядомы наш майстар Ларыса Дарафейчык.

Нацыянальнае свята-конкурс народнага традыцыйнага касцюма «Сцяжкі майстэрства», прысвечанае 80-годдзю заснавання Віцебскай вобласці, таксама сабрала немалую колькасць удзельнікаў. Майстры з усіх рэгіёнаў Віцебшчыны прывезлі на конкурс адноўленыя народныя, шляхецкія касцюмы і верхняе адзенне. Музей традыцыйнай культуры сумесна з народным фальклорным калектывам «Вярба» Дрысвяцкага СДК у тэатралізаванай форме прадставіў адзенне Браслаўшчыны. За свае старанні музейныя работнікі атрымалі два дыпломы 1 ступені ў намінацыях «Рэканструкцыя лакальных адметнасцей верхняга адзення сялянскага строю» і «Майстар-клас па адраджэнні лакальных і рэгіянальных традыцыйных тэхнік у вырабе касцюма». ■

Алена НАБЕЕВА.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

3 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

3 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

3 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

3 дня ago