Categories: Деньги

Лідарства забяспечваюць перадавыя тэхналогіі. Свінаводы «Маяка» — адны з лепшых у рэспубліцы

Свінагадоўчы комплекс СВК «Маяк Браслаўскі» на сённяшні дзень з’яўляецца адным з самых высокатэхналагічных аб’ектаў жывёлагадоўлі на Віцебшчыне. Свінаводы гаспадаркі з году ў год упэўнена замацоўваюцца ў тройцы лепшых у рэспубліцы. І гэта не гледзячы на тое, што ў Беларусі за апошнія гады ўведзены ў строй комплексы з перадавым абсталяваннем і тэхналогіямі па еўрапейскіх стандартах. І тым не менш маякоўцы сваіх пазіцый не страчваюць, бо ніколі не спыняюцца ў развіцці.

Як расказала намеснік старшыні сельгаскааператыва па свінаводстве Людміла Арцем’ева, высокую рэнтабельнасць вытворчасці мяса можна мець толькі пры важкіх сярэднясутачных прывагах, а таксама за кошт скарачэння тэрміну вырошчвання свіней. Для дасягнення гэтай мэты варта не цурацца ўкараняць на ўсіх этапах вытворчасці самыя перадавыя тэхналогіі.

Зразумела, у памяшканнях, якія ўзводзіліся больш за 30 гадоў таму назад, не так і проста прымяняць накоплены вопыт сучаснай вытворчасці. Але да гэтага трэба імкнуцца — тады ўсё будзе атрымлівацца.

На маякоўскім комплексе ўжо з дзясятак гадоў вядзецца пастаянная рэканструкцыя памяшканняў. З вясны да восені там працуюць будаўнічыя брыгады, якія рамантуюць цэхі, адаптуюць іх пад новае абсталяванне. І на ўсё гэта гаспадарка выдзяляе ўласныя грошы. Немалую эканомію сродкаў прыносіць свой камбікормавы завод, які мае магчымасць вырабляць канцэнтраты для кожнай узроставай групы на розных стадыях кармлення.

Важную ролю ў забеспячэнні рэнтабельнасці вытворчасці адыгрывае і чалавечы фактар. На комплексе падабраўся калектыў аднадумцаў, людзей, адданых рабоце, неабыякавых да яе вынікаў, гатовых пастаянна вучыцца новаму і ўкараняць гэта ў паўсядзённай працы.

Нездарма ж амаль кожны месяц у праводзімым абкамам прафсаюза спаборніцтве сярод жывёлаводаў рэгулярна з’яўляюцца прозвішчы маякоўскіх свінаводаў. Вось і чарговы раз старшыня раённай арганізацыі прафсаюза АПК Мікалай Вялічка завітаў на свінагадоўчы комплекс, ды не з пустымі рукамі, а з дыпломам першай ступені і грашовай прэміяй для аператара па вырошчванні і адкорме свіней Галіны Папакуль.

Жанчына шчыра працуе, таму яе гадаванцы хутка набіраюць вагу, а гэта і ёсць галоўны паказчык якасці работы Галіны. Сярэднясутачная прывага яе падапечных у 851 грам і прывяла Г. Папакуль да перамогі. ■

Вольга ПАТАПОВІЧ.

Фота аўтара.

На фота: Людміла Арцем’ева (справа) з пераможніцай спаборніцтва Галінай Папакуль.

admin

Recent Posts

В Беларуси расширен перечень участников системы государственного социального страхования

Главой государства подписан Закон Республики Беларусь от 22 апреля 2024 г. No 365-З «Об изменении…

9 часов ago

Ряд сотрудников Браславского участка электросвязи отмечены ведомственными наградами

Сегодня нет такой сферы общественной жизни или производственной отрасли, которые могли бы обойтись без услуг…

9 часов ago

Клава Кока — очередной хедлайнер фестиваля Viva Braslav-2024

Очередным хедлайнером, заявленным организаторами на фестиваль Viva Braslav-2024, стала Клава Кока. Российская певица, автор песен, видеоблогер и телеведущая.…

10 часов ago

Первый хедлайнер? На Viva Braslav-2024 выступит МакSим

На Viva Braslav-2024 выступит российская певица МакSим, сообщают организаторы. Музыкальный продюсер, автор-исполнитель и единственная певица,…

10 часов ago

Когда профессия — жизнь. История браславчанина Владимира Преткеля

Владимир Преткель пользуется уважением и авторитетом в коллективе национального парка «Браславские озера». В лесном хозяйстве…

13 часов ago

В г.п. Видзы Браславского района сгорел гараж

Пятого мая в 11.35 в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре гаража в г.п. Видзы.…

14 часов ago