Categories: Люди

Руплівая Іна Кроп штодзень прыносіць карысць адзінокім і нямоглым людзям

Адным з першых у ТЦСАН з’явілася аддзяленне сацыяльнай дапамогі дома. Спачатку яго супрацоўнікі ездзілі па вёсках і хутарах сельсаветаў, каб наведаць адзінокіх і нямоглых старых, гутарылі з імі. І тых, каму была патрэбна дапамога, залічвалі на надомнае абслугоўванне. Сацыяльных работнікаў напачатку было толькі некалькі чалавек.

З кожным годам усё больш бабуль і дзядуляў выказвалі пажаданне, каб пра іх сталасць за памяркоўную плату клапаціліся супрацоўнікі аддзялення сацыяльнай дапамогі дома. І сёння ў іх на абслугоўванні знаходзяцца 603 чалавекі, ды і штат сацыяльных работнікаў павялічыўся да ста сямі.

Узначальвае гэтую патрэбную і неабходную службу загадчык Іна Кроп.

– Галоўная мэта нашай дзейнасці, — кажа Іна, — стварыць для сваіх падапечных усе належныя ўмовы, каб яны маглі як мага даўжэй заставацца ва ўласнай хаце, бо гэта спрыяльна ўздзейнічае на іх здароўе.

Пяць гадоў жанчына працуе ў цэнтры, справу сваю любіць і душой перажывае за яе вынік.

Некалі новага работніка добразычліва сустрэла Ала Калашнікава, якая на той час была загадчыкам гэтага аддзялення. Менавіта яна ўводзіла ў курс спраў, дапамагала разабрацца з дакументацыяй.

І сёння ўжо Іна Вацлаваўна разам са сваім вялікім калектывам заўсёды гатова хутка і якасна арганізаваць дапамогу тым, хто мае ў ёй патрэбу.

Дзейнасць сацыяльнай службы патрабуе ад яе супрацоўнікаў шмат такту, цярпення і міласэрнасці. Камунікабельная, добразычлівая І. Кроп заўсёды ўважліва выслухае кожнага свайго «падшэфнага», знойдзе для яго патрэбныя словы суцяшэння, патлумачыць незразумелае.

Значную работу загадчык аддзялення праводзіць і з сацработнікамі. Для іх пастаянна ладзяцца лекцыі, семінары, навучальныя заняткі, арганізуюцца сустрэчы са спецыялістамі і супрацоўнікамі розных службаў раёна.

Нямала ўвагі, адзначае субяседніца, яны надзяляюць таму, каб аблегчыць часам доўгую дарогу сацработнікам да падапечных. Так, у мінулым годзе цэнтр набыў пяць веласіпедаў і спецаддзенне.

Шмат добрых слоў адрасавала загадчык аддзялення сваім падначаленым. З гонарам расказала, што яны займаюць актыўную жыццёвую і грамадзянскую пазіцыю. Двое з іх з’яўляюцца дэпутатамі мясцовых Саветаў, сем чалавек — старэйшынамі вёсак.

Ды і сама дзейная і энергічная Іна Кроп яшчэ выконвае абавязкі прафсаюзнага лідара сваёй установы. У дадатак жанчына, маючы творчую натуру і мастацкі густ, ахвотна займаецца добраўпарадкаваннем.

Так штодзень руплівая Іна Кроп сваёй дзейнасцю прыносіць карысць адзінокім і нямоглым людзям і ўсяляе ў іх сэрцы іскрынку радасці. ■

Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Надбавка за статус. Насколько и почему квартиры в Браславе дороже, чем в соседних регионах

За квартиру в Браславе продавцы в среднем просят 133 тысячи рублей (подробный обзор опубликован ЗДЕСЬ).…

8 часов ago

Сделала себя сама. Браславчанка Ольга Бойко — отличный пример успешной женщины

Недавно мне посчастливилось познакомиться с обаятельной, активной, общительной, ответственной и, на первый взгляд, очень бойкой…

8 часов ago

«Белпочта» выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

 "Белпочта" выплатит пенсии и пособия за 9 и 14 мая досрочно, сообщает БелТА со ссылкой…

9 часов ago

В мае в Беларуси проводится месячник агроэкотуризма

В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…

14 часов ago

План по подключению абонентов выполнен на 176 %, приросту инвестиций — на 267 %. Николай Гайлевич и его вклад в информатизацию Браславского района

Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…

16 часов ago

Обед с опозданием. Почему столовые отдельных сельхозпредприятий Браславского района не были готовы к сезону?

В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…

16 часов ago