Categories: Новости

Як у гімназіі рыхтуюць будучых педагогаў

Выбар будучай прафесіі — няпростая задача для кожнага маладога чалавека. Але нярэдка яна рашаецца на ўзроўні інтуіцыі, пад уплывам бацькоў ці павярхоўных уражанняў.

А вось у браслаўскіх гімназістаў ёсць шанс больш дасканала пазнаёміцца з дзейнасцю педагога на факультатыве «Уводзіны ў педагагічную прафесію». Курс, які разлічаны на два гады, вядзе таленавіты і крэатыўны педагог Людміла Патапенка.

— Факультатыўныя заняткі, — адзначае настаўніца, — у першую чаргу даюць вучням магчымасць ацаніць свае педагагічныя здольнасці і пацвердзіць жаданне звязаць свой будучы лёс з гэтай прафесіяй. А педагагічнаму калектыву ўстановы адукацыі — аб’ектыўна ацаніць прафпрыгоднасць вучняў да настаўніцтва.

Праграма факультатыва ўключае ў сябе чатыры раздзелы. І трэба адзначыць, што іх тэматыка даволі сур’ёзная і грунтоўная. Гімназісты знаёмяцца з гісторыяй і сучаснымі рэаліямі педагогікі, разважаюць над іміджам, вобразам і якасцямі сённяшняга педагога. А галоўнае — у вучняў ёсць магчымасць «прымерыць» на сябе прафесію настаўніка.

— Заняткі ў нас праходзяць цікава і творча, — кажа старшакласніца Яна Яцкоўская. — Адчуць многія нюансы работы педагога можна ў дзень самакіравання, калі мы праводзім урокі ў сярэдніх класах. Гэта добрая магчымасць выпрабаваць свае здольнасці і вызначыцца ў прафесійнай схільнасці.

У мінулым годзе наведвальнікі факультатыва разам са сваім кіраўніком прынялі ўдзел у конкурсе «Будучыя педагогі — пра школу будучага». І ў абласным этапе занялі 2-е месца ў намінацыі «Мультымедыйны праект». А сёлета яны ўдзельнічаюць у абласным «Педагагічным батле», дзе спаборнічаюць у веданні педагагічных прынцыпаў. — Мне падабаецца працаваць з дзецьмі, — дзеліцца сваімі думкамі ўжо выпускніца Ангеліна Кіркілевіч. — Да таго наведванне факультатыва дае перавагу пры паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы педагагічнай накіраванасці.

І сапраўды, пры заканчэнні факультатыўнага курса ў атэстаце выпускніка будзе зроблены адпаведны запіс. А калі ў яго дакуменце аб сярэдняй адукацыі будуць стаяць адзнакі па ўсіх прадметах, не ніжэйшыя за сем балаў, а па профільных — восем, то пры наяўнасці рэкамендацыі педсавета ўстановы адукацыі выпускнік можа без сертыфікатаў ЦТ пакласці дакументы на стол прыёмнай камісіі вышэйшай установы. На сёння такая магчымасць ёсць. ■

Алена ПЯТУШКА.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

1 день ago

Милая женщина, заботливая мама и… начальник секретной службы. История браславчанки Ирины Войткевич

Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…

2 дня ago

В микрорайоне Муражи города Браслава основательно отремонтировали дорожное покрытие

На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…

2 дня ago

Делегаты VII ВНС от Браславского района встречаются с трудовыми коллективами

По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…

2 дня ago

Режиссер народного театра Браславского РЦК Евгений Набеев: «Мы как одна большая семья»

В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…

2 дня ago

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

2 дня ago