Categories: Здоровье

14 чэрвеня — сусветны дзень донара крыві

Штогод 14 чэрвеня у розных краінах адзначаюць Сусветны дзень донара крыві. Так мы выказваем удзячнасць людзям, якія добраахвотна і дабрачынна здаюць сваю кроў, патрэбную для выратавання людскіх жыццяў, і павышаем адукаванасць пра неабходнасць рэгулярнага донарства.

Тэма кампаніі гэтага года — донарства крыві як акт салідарнасці. Яна мае на ўвазе такія грунтоўныя каштоўнасці чалавецтва, як альтруізм, павага, спачуванне і дабрыня, якія ляжаць у аснове сістэмы добраахвотнага дабрачыннага донарства крыві. Мы прынялі лозунг «Падумай пра іншых. Здай кроў. Падзяліся жыццём» для прыцягнення ўвагі да таго, што сістэмы добраахвотнага донарства заклікаюць нас клапаціцца пра іншых і фарміраваць сацыяльныя сувязі і згуртаванае грамадства. Арганізатарам асноўнага мерапрыемства Сусветнага дня донара крыві 2018 г. з’яўляецца Грэцыя з дапамогай яе нацыянальнага цэнтра крыві. Яно пройдзе ў Афінах 14 чэрвеня.

У Беларусі бязвыплатнае донарства крыві, яе кампанентаў актыўна развіваецца з 2013 года. За апошніх 5 гадоў колькасць бязвыплатных данацый павялічылася ў 17 разоў, а ў Віцебскай вобласці — у 18. У мінулым годзе найбольшая доля дабрачынных данацый крыві была ў Брэсцкай вобласці (34,2 % ад агульнай колькасці), плазмы — у Гомельскай вобласці (12,8 % ад агульнай колькасці).

У Віцебскай вобласці летась праведзена 88 акцый па бязвыплатнай здачы крыві і яе кампанентаў. Найбольш масавымі былі яны сярод работнікаў і студэнтаў ВНУ — 24 акцыі, у якіх прынялі ўдзел 1 202 чалавекі.

Але спыняцца на дасягнутым нельга. Так, у адпаведнасці з глабальнай стратэгіяй дзеянняў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя нам неабходна перайсці да 100-працэнтнага добраахвотнага донарства крыві.

Міністэрствам аховы здароўя Беларусі распрацаваны план мерапрыемстваў («Дарожная карта») па развіцці службы крыві на 2018 год, у якім вызначаны мэтавыя паказчыкі развіцця добраахвотнага бязвыплатнага донарства: 25 % данацый цэльнай крыві і 8 % данацый плазмы.

Мы звяртаемся да ўсіх жыхароў раёна з просьбай далучыцца да такой важнай справы, як развіццё бязвыплатнага донарства крыві і яе кампанентаў. Вы можаце ўдзельнічаць у непасрэднай здачы крыві (пры адсутнасці супрацьпаказанняў), у валанцёрскім руху, у арганізацыі донарскіх акцый і многім іншым. А ў сувязі са святкаваннем Сусветнага дня донара крыві выказваем словы ўдзячнасці ўсім донарам крыві і яе кампанентаў. Гонар вам і глыбокая павага за тое, што не засталіся абыякавымі да чужых бедаў і ахвяравалі часцінку сябе для выратавання мноства жыццяў.

Іна ВАШКЕВІЧ,

загадчыца аддзялення пералівання крыві ЦРБ.

admin

Recent Posts

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

57 минут ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

1 час ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 часа ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 часа ago

В первую очередь требует с себя. В чём секрет успеха самого опытного в Браславском районе работника сельисполкома

Полностью отдает себя служению делу, имеет за плечами более чем тридцатилетний опыт, профессионал с большой…

2 часа ago

В Браславском районе активно приводят в порядок воинские захоронения

В преддверии Дня Победы на особом контроле порядок и чистота около памятников и мемориалов. Коллективы…

2 часа ago