3 чэрвеня — Дзень меліяратара. Чым жыве Браслаўскае ПМС

Сёлета, як і ў папярэднія гады, браслаўскія меліяратары ў большасці занятыя тэхнічным доглядам раней асушаных зямель сельскагаспадарчага прызначэння. Рамонт дрэнажу, ачыстка і абкошванне каналаў, знішчэнне дзікарослага кустоўя — справа для іх звыклая і паўсядзённая. Акрамя таго, па заяўцы ДПУ НП «Браслаўскія азёры» меліяратары асвоілі 230 тыс. руб. на будаўніцтве пад’ездаў да турыстычных стаянак вакол гары Маяк, яшчэ на 87 тыс. руб. запланавана выканаць работ па рэканструкцыі зон адпачынку.

Але, бадай, найбольш значны сёлетні аб’ект Браслаўскага ПМС — рэканструкцыя для ААТ «Агравідзы» меліярацыйнай сістэмы «Уперад-3» агульнай плошчай 120 га. Рэканструкцыю гэтых меліяраваных зямель за г. п. Відзы прадпрыемства распачало ў канцы 2017 г. і за мінулы час, акрамя зімовага тэхналагічнага перапынку, праклала тут 22 км закрытага дрэнажу, ачысціла 10 км каналаў, 620 м — выкапала новых, арганізавала паверхневыя сцёкі, на плошчы 35 га няўдобіцы правяло глыбокае рыхленне.

Па словах галоўнага інжынера ПМС Аляксандра Бабуля, у адпаведнасці з графікам работ дадзены аб’ект браслаўскія меліяратары мяркуюць здаць у эксплуатацыю ўжо ў чэрвені, каб у жніўні прыступіць да рэканструкцыі меліярацыйнай сістэмы ў Ёдлавічах. ■

Тэкст і фота Казіміра ПЯТУШКІ.

На фота: Валерый Вайцяховіч некалькі гадоў таму назад пераехаў у Браслаў з Шаркаўшчынскага раёна, працаўладкаваўся ў ПМС і адразу сеў за рычагі экскаватара. На аб’екце ў Відзах ён займаецца будаўніцтвам новых каналаў, падчысткай існуючай сеткі. Прычым так умела маніпуліруе каўшом, што пасля праведзенай ім падчысткі амаль не трэба весці планіроўку.

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

2 дня ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

2 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

2 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

2 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

2 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

2 дня ago