Categories: Отдых

Свята таленту і творчасці педагогаў

Традыцыйны фестываль самадзейнай творчасці педагагічных работнікаў раёна «Песня застаецца з чалавекам», які ладзяць аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і райкам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, прайшоў на мінулым тыдні ў гімназіі.

Канцэртная праграма фестывалю складалася з трох намінацый: «Вакал», «Харэаграфія», «Арыгінальны жанр». Праграма свята была вельмі насычанай і цікавай. На некалькі гадзін гледачы акунуліся ў свет таленту і крэатыву.

У выкананні творчых калектываў устаноў адукацыі Браслаўшчыны і асобных педагогаў прагучалі народныя, ваенныя, сучасныя, а таксама аўтарскія песні. Пяшчотнай хваляй ахутвалі душу і сэрца вершы, напісаныя самімі настаўнікамі. Дружны смех у зале выклікалі гумарыстычныя пастаноўкі на тэматыку школьнага жыцця.

Словам, фантазіі і таленту выступаючым, як кажуць, было не займаць.

Шквалам апладысментаў і воклічамі «Брава!» падтрымлівалі прысутныя сваіх калег па педагагічным «цэху».

Падводзячы вынікі мерапрыемства, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Святлана Сімановіч падзякавала ўсім яго ўдзельнікам і адзначыла, што педагогі яшчэ раз пацвердзілі свае выдатныя творчыя здольнасці і падарылі гледачам сапраўднае свята. За крэатыўнасць і ўменне знайсці час для мастацтва ў шчыльным настаўніцкім графіку ўсім артыстам С. Сімановіч уручыла дыпломы і салодкія прызы.

■ Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Надбавка за статус. Насколько и почему квартиры в Браславе дороже, чем в соседних регионах

За квартиру в Браславе продавцы в среднем просят 133 тысячи рублей (подробный обзор опубликован ЗДЕСЬ).…

7 часов ago

Сделала себя сама. Браславчанка Ольга Бойко — отличный пример успешной женщины

Недавно мне посчастливилось познакомиться с обаятельной, активной, общительной, ответственной и, на первый взгляд, очень бойкой…

7 часов ago

«Белпочта» выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

 "Белпочта" выплатит пенсии и пособия за 9 и 14 мая досрочно, сообщает БелТА со ссылкой…

7 часов ago

В мае в Беларуси проводится месячник агроэкотуризма

В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…

13 часов ago

План по подключению абонентов выполнен на 176 %, приросту инвестиций — на 267 %. Николай Гайлевич и его вклад в информатизацию Браславского района

Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…

14 часов ago

Обед с опозданием. Почему столовые отдельных сельхозпредприятий Браславского района не были готовы к сезону?

В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…

14 часов ago