Categories: Отдых

Зарапад творчых узнагарод

Шэраг узнагарод заваявалі навучэнцы Браслаўскай дзіцячай школы мастацтваў на конкурсах рознага ўзроўню ў Беларусі і за яе межамі літаральна на працягу аднаго месяца.

Распачала зарапад музычных дыпломаў таленавітая Яраслава Быкава, вучаніца Таццяны Фярко, якая стала дыпламантам рэспубліканскага фестывалю-конкурсу «Музычныя іскрынкі» ў Клецку. Аднак дзяўчынка на гэтым не спынілася і праз некаторы час на конкурсе маладых выканаўцаў імя Міхаіла Грушвіцкага ў Ракаве атрымала дыплом 3 ступені ў намінацыі «сольнае выкананне». І, нарэшце, трэці фестываль стаў па-сапраўднаму шчаслівым для Яраславы і яе педагога: там піяністка заняла заслужанае першае месца! Так, у Наваполоцку на конкурсе «Натхненне» дзяўчынка атрымала дыплом 1 ступені.

Пераможны настрой падтрымалі сваімі ўдалымі выступленнямі і іншыя навучэнцы. На фестывалі маладых выканаўцаў імя Мікалая Пятрэнкі ў Полацку Анастасія Марозава (цымбалы, педагог Любоў Храмава) і Руслан Сяргун (фартэпіяна, педагог Таццяна Фярко) сталі першымі ў сваіх намінацыях, дыпломам 2 ступені была ўзнагароджана Дар’я Кострыкава (фартэпіяна, педагог Наталля Пілат). Дыплом удзельніка за сваё выступленне атрымала і Дар’я Ахрамовіч (педагог Дар’я Козыр).

Несумненна, запомніцца юным браслаўчанам і ўдзел у ХVІ-м Міжнародным конкурсе салістаў-акардэаністаў «Наўене – 2018», дзе Уладзімір Чагарын і Павел Лібік годна выступілі і былі адзначаны дыпломамі. Так, У. Чагарын (педагог Ірына Белусь) заняў 1 месца, а П. Лібік (педагог Ала Цітовіч) стаў трэцім на прэстыжным замежным мерапрыемстве.

Дырэктар Браслаўскай ДШМ Ганна Лабуць адзначае, што ва ўстанове ганарацца дасягненнямі сваіх навучэнцаў. А для астатніх юных музыкантаў гэта стымул і доказ таго, што ўпартыя заняткі музыкай прыносяць жаданы вынік.

■ Алена НАБЕЕВА.

admin

Recent Posts

План по подключению абонентов выполнен на 176 %, приросту инвестиций — на 267 %. Николай Гайлевич и его вклад в информатизацию Браславского района

Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…

1 час ago

Обед с опозданием. Почему столовые отдельных сельхозпредприятий Браславского района не были готовы к сезону?

В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…

2 часа ago

В Браславе провели региональный смотр-конкурс детских хоровых коллективов

Браславский РЦК на один день стал площадкой масштабного областного конкурса детских вокально-хоровых коллективов «Созвездие голосов».…

2 часа ago

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

3 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

3 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

3 дня ago