Набліжаецца навігацыйны сезон

Асноўнай задачай дзяржаўнай інспекцыі маламерных суднаў з’яўляецца кантроль за бяспечнай эксплуатацыяй маламерных суднаў, правядзенне іх рэгістрацыі, класіфікацыі, тэхнічнага агляду, удзел у рэалізацыі мерапрыемстваў па папярэджванні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, пошуку і выратаванні людзей на водных аб’ектах, а таксама арганізацыя навучання і праверка ведаў грамадзян правіл кіравання маторнымі лодкамі.

Напярэдадні навігацый- нага сезона нагадаю, што ў адпаведнасці з пастановай Саўміна № 1149 абавязковую рэгістрацыю, класіфікацыю і тэхагляд павінны прайсці ўсе судны (маламерным прызнаецца плавальны сродак, які не перавышае даўжыню 20 м і 12 чалавек пасажыраўмяшчаль- насці), за выключэннем вёславых і надзіманых лодак, байдарак грузападымальнасцю менш за 225 кг. Маторныя судны падлягаюць рэгістрацыі незалежна ад іх грузападымальнасці.

Падчас рэгістрацыі неабходна прад’явіць у інспекцыю плаўсродак, кіраўніцтва па эксплуатацыі з адзнакай аб продажы, пашпарт і квітанцыю аплаты.

Звяртаю ўвагу, што з 26 красавіка мінулага года ўступіў у сілу ўказ Прэзідэнта № 21, у адпаведнасці з якім тэхнічны агляд суднаў праводзіцца ў наступныя тэрміны:

— плавальныя сродкі, з года выпуску якіх прайшло менш за 10 гадоў: для вёславых суднаў — 1 раз у 5 гадоў; для маторных — 1 раз у 3 гады; для гідрацыклаў і іншых маламерных суднаў — 1 раз у 2 гады;

— для ўсіх маламерных лодак, з года выпуску якіх прайшло 10 і больш гадоў, — кожны год.

Памятайце, што кожны плавальны сродак павінен эксплуатавацца з нанесенымі рэгістрацыйнымі нумарамі, у тэхнічна спраўным стане і з выкананнем умоў, устаноўленых для дадзенага віду судна дзяржінспекцыяй па раёне плавання, аддаленасці ад берага, дапушчальнай вышыні хвалі, асадцы, надводным борце, гранічнай магутнасці і колькасці рухавікоў, грузападымальнасці, пасажыраўмяшчальнасці, а таксама аснашчанасці супрацьпажарнымі сродкамі і сігнальнымі агнямі.

Яшчэ лічу неабходным папярэдзіць суднаўладальнікаў, што ў адпаведнасці са зменамі, унесенымі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 04.01.2016 г. № 351-3, за асобныя віды грубых парушэнняў прадугледжана пакаранне ад 10 да 50 базавых велічынь. Дарэчы, летась па Браслаўскім участку інспекцыі былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 73 чалавекі.

Інфармую таксама, што на Браслаўскім участку праводзяцца курсы па падрыхтоўцы суднавадзіцеляў маторных лодак. Пасведчанні павінны мець тыя, хто кіруе суднам з магутнасцю рухавіка звыш 3,7 кВт (5 к. с.).

Прыём грамадзян па пытаннях рэгістрацыі і тэхагляду плавальных сродкаў здзяйсняецца ў памяшканні РАНС (тэл. для даведак 62-5-16, +37529 5129813).

■ Войцех СКУР’ЯТ,

дзяржінспектар Браслаўскага ўчастка ДІМС.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

20 часов ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

21 час ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

23 часа ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

23 часа ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

23 часа ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

23 часа ago