Categories: Люди

Галоўнае, каб калёсы круціліся

Кожная раніца ў Андрэя Кезіка, вадзіцеля лесавоза ДП «Нацыянальны парк “Браслаўскія азёры”» пачынаецца прыкладна аднолькава: атрыманне пуцёўкі і падрыхтоўка свайго аўтамабіля да выезду. За дзень мужчына можа пабываць у розных кутках Браслаўшчыны.

Нават і не ўяўляла, што прафесія вадзіцеля лесавоза спалучае адразу некалькі спецыяльнасцей — шафёра і аператара маніпулятара. За дзень Андрэй Кезік паспявае і загрузіць-разгрузіць свой МАЗ драўнінай, і адвезці цяжкі груз з пункта А ў пункт Б, нягледзячы на надвор’е за акном.

— Тэхніку я люблю з дзяцінства. Колькі сябе помню, дапамагаў бацьку, любіў рамантаваць розныя дэталі. Праца на лесавозе мне прыносіць задавальненне, да таго ж можна за адзін дзень пабываць у розных месцах раёна і за яго межамі, — прызнаецца мужчына.

Вадзіцельскія правы Андрэй Кезік атрымаў у 1998 годзе. З таго часу ні разу не здраджваў абранай прафесіі, хоць і працаваў у розных арганізацыях, але толькі вадзіцелем. У нацпарку пачынаў шафёрам легкавога аўтамабіля, а праз некаторы час прайшоў перападрыхтоўку і стаў адказным за лесавоз.

Дарэчы, гэта адзін з найважнейшых этапаў у лесанарыхтоўчай дзейнасці, бо адказнасць за хуткую і якасную дастаўку драўніны ляжыць менавіта на плячах вадзіцеляў лесавозаў, а дакладней, знаходзіцца ў руках. Мяркуйце самі, акрамя таго, што неабходна адвезці груз, яго трэба пагрузіць. Для гэтага шафёр перасаджваецца з вадзіцельскай кабіны ў крэсла аператара і пачынае кіраваць «жалезнай рукой» маніпулятара, якая лёгка, нібы пёры, падымае бярвенні і складвае іх у прычэп. Рабіць гэта трэба акуратна і ўважліва, выконваючы ўсе правілы бяспекі. А пасля, зняўшы каску, неабходна адпраўляцца ў дарогу.

— Магчыма, на ваш погляд, работа складаная. Я ж за гады працы ўжо прывык. З цягам часу прыходзіць вопыт і майстэрства. Але, шчыра кажучы, цяпер нават не ўяўляю сябе за рулём маленькага аўто: прывык да габарытаў свайго МАЗа. Галоўнае, каб калёсы круціліся, а з астатнім справімся, — аптымістычна кажа на развітанне Андрэй Кезік.

■ Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 часа ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

4 часа ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

4 часа ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

4 часа ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

4 часа ago

В первую очередь требует с себя. В чём секрет успеха самого опытного в Браславском районе работника сельисполкома

Полностью отдает себя служению делу, имеет за плечами более чем тридцатилетний опыт, профессионал с большой…

5 часов ago