Categories: Новости

Чырлідары з гімназіі ўпрыгажэнне любога мерапрыемства

Яны лёгка і нязмушана танцуюць, усміхаюцца, выкрыкваюць крычалкі, круцяць сальта, будуюць піраміды… Хто гэта? Дзяўчынкі і хлопчыкі з каманды чырлідараў «Брас TEAM» Браслаўскай гімназіі.

Мы сустракаемся з навучэнцамі перад чарговым мерапрыемствам: ім трэба будзе выступіць на бацькоўскім сходзе. Яны ўжо практычна гатовы: пераапранутыя ў яркую сучасную форму ў колерах беларускай сімволікі і плануюць трохі парэпеціраваць. Такія розныя па росце, камплекцыі, хлопцы і дзяўчаты ўдала дапаўняюць адзін аднаго падчас складання кампазіцый, і па ўсім відаць, што гэта згуртаваная каманда.

Цікаўлюся, адкуль з’явілася «Брас TEAM». Як аказалася, пару гадоў таму назад узнікла ідэя арганізаваць групу падтрымкі, на яе з лёгкасцю адгукнуліся дзяўчынкі з розных класаў. Разам з намеснікам дырэктара Вольгай Лукша і педагогам Інай Шавец яны сталі вывучаць відэаўрокі ў інтэрнэце, запрасілі харэографа… Так усё і закруцілася. Дзяўчынкі Ксенія Шпак, Кацярына Дударонак, Дар’я Блізняцова, Аліна Селях, якія стаялі ля вытокаў чырлідарства ў гімназіі, з азартам у вачах распавядаюць, як яны пачыналі рэпеціраваць, успамінаюць першыя нумары. Усе ўдзельніцы групы лёгка зладзілі паміж сабой і пасябравалі, а гэта ж самае галоўнае — умець сябраваць, бо ў чырлідарстве шмат складаных падтрымак, дзе без даверу і ўпэўненасці ніяк нельга.

Нядаўна да іх у кампанію далучыліся двое хлопцаў — Віця Жораў і Саша Машара. Несумненна, гэта ўнесла новае гучанне ў танцавальна-спартыўныя кампазіцыі. Дзякуючы хлапчукам дзяўчынкі сталі рабіць новыя падтрымкі і будаваць досыць складаныя піраміды.

— Я прыйшоў у каманду, таму што люблю танцаваць, — кажа Віця Жораў. — Займаюся танцамі ўжо даўно, а калі мяне запрасілі, то пагадзіўся лёгка. Не скажу, што было цяжка разбірацца ва ўсім, на сцэне да гэтага шмат разоў быў, таму адчуваю сябе дастаткова ўпэўнена. Вядома, ёсць пэўная адказнасць за выступленні, асабліва пры выкананні падтрымкі, але ў прынцыпе, калі шмат рэпеціраваць, то ўсё атрымаецца, як задумалі.

Напарніца хлопчыка — Даша Блізняцова. Яна досыць дасведчаная ў чырлідарстве. Прызнаецца, што пачынаць было страшна. Цяпер жа разам з хлопчыкам лёгка і нязмушана робіць розныя падтрымкі.

— Мне лёгка выступаць і ў пары, і адной, — гаворыць дзяўчынка. — Элементы мы прыдумваем з сяброўкамі па камандзе, трэніруемся іх выконваць па некалькі гадзін. Усё гэта прыносіць толькі задавальненне. У камандзе «Брас TEAM» 13 чалавек. Самая малодшая —- пяцікласніца Лізавета Цыўнель. Ва ўдзельнікаў заўсёды добры настрой, яны ніколі не баяцца выконваць даволі складаныя акрабатычныя трукі і практыкаванні, а іх выступленні нясуць толькі пазітыўны настрой і запал.

■ Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

1 день ago

Милая женщина, заботливая мама и… начальник секретной службы. История браславчанки Ирины Войткевич

Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…

2 дня ago

В микрорайоне Муражи города Браслава основательно отремонтировали дорожное покрытие

На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…

2 дня ago

Делегаты VII ВНС от Браславского района встречаются с трудовыми коллективами

По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…

2 дня ago

Режиссер народного театра Браславского РЦК Евгений Набеев: «Мы как одна большая семья»

В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…

2 дня ago

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

2 дня ago