Categories: Отдых

Рэдкі клёў не сапсаваў настрою

У другую суботу лютага аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама запрасіў рыбаловаў-аматараў на спаборніцтвы па спартыўным рыбалоўстве «Рыбацкае шчасце – 2018». Трэба сказаць, што гэты турнір не губляе сваёй прыцягальнасці і папулярнасці. Вось і чарговы раз паспытаць удачу пажадалі 42 чалавекі, з якіх 7 прыехалі ў Браслаў з Даўгаўпілса.

Не засталіся ўбаку гарадскія арганізацыі. Свае каманды выставілі ЦРБ, супрацьтуберкулёзны цэнтр, ПМС, цэх па вытворчасці сыру ў г. Браслаў, УПК «Урбаны», нацпарк, «Браслаўгаз», ДРБУ-142, аддзяленне аховы. З некаторых устаноў зарэгістраваліся па 2 каманды.

Пахмурнае неба, дробны сняжок і невялічкі марозік — усе гэтыя прыкметы абяцалі добры клёў. Адпраўляючыся на лёд, многія жартавалі, маўляў, пры такім надвор’і ад плоткі і падлешчыка не адаб’ешся. Таму большасць рыбаловаў брала кірунак на глыбокі плёс паміж берагам насупраць в. Дубкі і востравам. А паколькі ўмовамі спаборніцтваў дазвалялася і лоўля на жыўца, то «шчупачнікі» выбіралі месцы з пакатымі схіламі, на якія часцей за ўсё выходзяць на паляванне драпежнікі.

Аднак у адзначаны дзень рыбацкая прыкмета чамусьці не спраўдзілася: рыба клявала вяла. Тым не менш да адзначанага часу заканчэння спаборніцтва з возера раней ніхто не пайшоў. Пэўна, кожны чакаў, што, мабыць, цяпер, у апошнюю хвіліну, зловіць нешта добрае. А на беразе тым часам спартсменаў ужо чакала прыгатаваная арганізатарамі наварыстая юшка. Пачаўся працэс узважвання ўловаў, падлік вылаўленых хвастоў і абмер найбольш буйных экзэмпляраў.

Урэшце суддзі пачалі аб’яўляць вынікі. У камандным заліку пераможцамі сталі Юрый Леўша і Валерый Яфімаў з ПМС. Іх агульны ўлоў пацягнуў на 2,2 кг. Дарэчы, летась гэтыя рыбакі былі другімі з паказчыкам у 5 254 грамы. Сёлета ж Юрый атрымаў яшчэ і прыз за самую вялікую рыбіну.

Другое месца заняла каманда «Куба-2» з супрацьтуберкулёзнага цэнтра ў складзе Людмілы Кісялёвай і Георгія Зайцава (2 кг). Трэцімі сталі Яўген Пяткун і Уладзімір Аўсюк з цэха па вытворчасці сыру ў г. Браслаў, якіх ад другога месца аддзялялі ўсяго 55 грамаў. Першы з гэтых рыбакоў стаў таксама пераможцам у намінацыі «самы вялікі ўлоў» (па колькасці): ён выцягнуў 98 рыбін.

Самай удачлівай жанчынай спаборніцтваў была названа Таццяна Куніцкая (38 шт.), а самым юным рыбаловам стала Влада Апячонак.

Пераможцаў узнагародзілі кубкамі, памятнымі знакамі і дыпломамі арганізатараў, а таксама падарункамі ад магазіна «Паплавок». ■

Аляксандр АЗЕВІЧ.

Фота аўтара

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

17 часов ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

20 часов ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

22 часа ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

22 часа ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

22 часа ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

22 часа ago