Categories: Люди

Работа дзесяцікласніцы з Браслава адзначана дыпломам ІІІ ступені на рэспубліканскім узроўні

Калі вучань пераходзіць у іншую школу, то, безумоўна, перажывае, як будуць складвацца адносіны з аднакласнікамі і настаўнікамі, як утрымаць звыклы ўзровень ведаў і адзнак. Па ўсім бачна, што дзесяцікласніцы СШ № 1 імя А. М. Жданава Юліі Бялюн не варта пра гэта хвалявацца. Былая навучэнка Мяжанскага ДСБШ без праблем улілася ў новы школьны калектыў: паспявае і ў вучобе, і ў пазаўрочнай дзейнасці.

Неаднаразовы прызёр раённай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, удзельніца абласнога этапа, дзяўчына шмат чытае, добра ведае літаратуру і марыць стаць журналістам. Неабходнымі для гэтага здольнасцямі, у тым ліку дапытлівасцю і імкненнем да творчасці, Юля валодае. Таму і згадзілася на прапанову настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Марыны Жалубоўскай прыняць удзел у рэспубліканскім конкурсе даследчых работ «Тапаніміка роднага краю», які праводзіўся ў рамках акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся».

Для даследавання абралі тапанімічныя назвы нашага райцэнтра і бліжэйшых населеных пунктаў, стварылі маршрут і правялі этнаграфічную экспедыцыю «Ваколіцы Браслава». Вынікам дастаткова сур’ёзных краязнаўчых пошукаў стала даследаванне пра ўзнікненне і значэнне найменняў мясцовых паселішчаў, вуліц, азёр, палёў і лясоў. За апошнія дзесяцігоддзі з карты нашага раёна знік не адзін дзясятак назваў хутароў, вёсак, крыніц, а разам з імі, на жаль, страчваецца і частка этнакультуры Браслаўшчыны. Нездарма кажуць, што тапаніміка з’яўляецца мовай зямлі, а зямля — кніга, дзе ў геаграфічных назвах запісваецца гісторыя чалавечая. Работа Юлі якраз і дапамагае захаваць яе. Не абышлося і без невялікіх адкрыццяў: даследаванне ўтрымлівае назвы, раней не зафіксаваныя ў навуковых крыніцах, а таксама паданні пра іх паходжанне.

Грунтоўная і актуальная работа дзесяцікласніцы трапіла ў лік лепшых і прадставіла раён на абласным этапе. На ўдзел у ім прэтэндавалі 57 маладых даслед- чыкаў, і толькі 25 строгае журы дапусціла да абароны. Сярод іх аказалася і Юля Бялюн. Выступ- ленню ў Віцебску папярэднічала сур’ёзная падрыхтоўка, вялікую дапамогу ў якой аказала таксама загадчык аддзялення цэнтра дзяцей і моладзі Ала Лук’янец. Таму вынік быў заканамерны: работа браслаўчанкі трапіла на выніковы рэспубліканскі этап.

Напрыканцы снежня на базе Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi адбылася рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Тапанімічныя даследаванні як сродак далучэння навучэнцаў да пошукавааследчай краязнаўчай дзейнасці», на якой вызначылі пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага конкурсу «Тапаніміка роднага краю». Навучэнцы з усіх абласцей Беларусі прадставілі на суд журы 36 работ. Юля Бялюн годна абараніла сваё даследаванне перад вялікай аўдыторыяй і была адзначана дыпломам ІІІ ступені.

■ Жанна БЯЛЬКО.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

12 часов ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

16 часов ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

17 часов ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

17 часов ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

17 часов ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

18 часов ago