Categories: Новости

У Браславе стартавала акцыя «Віцебшчына юбілейная»

Сёлета Віцебская вобласць, як, дарэчы, і некалькі іншых рэгіёнаў нашай рэспублікі, адзначае свой 80-гадовы юбілей. З гэтай нагоды на Браслаўшчыне запланавана шмат святочных і пазнавальных мерапрыемстваў.

І першай ва ўрачыстае святкаванне ўлілася цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Браслаўскага раёна, супрацоўнікі якой да 80-годдзя з дня ўтварэння Віцебскай вобласці падрыхтавалі шэраг культурных імпрэз. Так, на працягу года тут будуць праходзіць творчыя вечарыны, чытанні, агляды літаратуры, інфармацыйныя гадзіны, запрацуюць кніжныя выставы. Таксама браслаўчан чакаюць сустрэчы з цікавымі людзьмі, якія ў прамым сэнсе пісалі гісторыю Віцебшчыны.

У знакавы для вобласці дзень — 15 студзеня — дала старт усім гэтым мерапрыемствам акцыя «Віцебшчына юбілейная». Гонар пачаць яе быў прадастаўлены спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Браслаўскага райвыканкама. Супрацоўнікі бібліятэчнай сістэмы з незвычайнай картай Віцебшчыны і рэкламным матэрыялам па тэме завіталі ў аддзел і падзяліліся цікавай і карыснай інфармацыяй.

У прывітальным слове дырэктар бібліятэчнай сістэмы Вольга Ляснеўская пазнаёміла прысутных з запланаванымі да вышэйназванай даты мерапрыемствамі, засяродзіла ўвагу на значнасці гэтай падзеі для вобласці і раёна. Бібліёграф цэнтральнай бібліятэкі Таццяна Бешлі-Аглы прывяла некаторыя цікавыя і важныя факты пра Віцебшчыну, а потым са своеасаблівых пазлаў-раёнаў прапанавала скласці карту Віцебскай вобласці. З запалам супрацоўнікі аддзела выканалі задачу, узгадваючы цікавыя звесткі пра кожны раён.

Словам, старт святкаванням юбілею Віцебскай вобласці дадзены. Акцыя працягнецца ў арганізацыях і на прадпрыемствах, у цэнтральнай і дзіцячай бібліятэках горада.

Сёння Віцебшчына — гэта 21 раён, 19 гарадоў: самыя буйныя — Віцебск, Орша, Полацк, Наваполацк. Тэрыторыя вобласці складае 40,1 тысяч квадратных кіламетраў, насельніцтва — 1 млн 187 тысяч 983 жыхары. Віцебшчыну называюць «беларускай Швейцарыяй», «блакітнай жамчужынай» краіны. Яна славіцца ўнікальнай маляўнічай прыродай, шырокімі ляснымі масівамі, натуральнымі балотнымі ўгоддзямі. Для яе характэрны багаты, разнастайны жывёльны і раслінны свет, вялікая колькасць помнікаў прыроды і запаведных мясцін.

■ Вера БУЛАНАВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago