Наведайце выстаўку майстроў і мастакоў

«Калядныя ўзоры» — штогадовая і заўсёды доўгачаканая выстаўка майстроў і мастакоў народнага клуба «Ля возера». Сёлета яна распачала сваю працу 15 снежня.

Традыцыйная экспазіцыя вырабаў удзельнікаў народнага клуба даўно стала адметнай падзеяй у культурным жыцці. Звычайна творцы рыхтуюцца за яе загадзя, прыдумваюць ідэі і ажыццяўляюць іх, таму нездарма кожны раз выстаўка здзіўляе арыгінальнасцю.

Сёлета «Калядныя ўзоры» аб’ядналі больш за 40 майстроў і мастакоў, якія дэманструюць каля 120 работ. Гэта вырабы ў розных тэхніках: шыццё, саломапляценне, вязанне, вышыўка, роспіс, дэкупаж, валянне з лямцу і інш. А ў своеасаблівым цэнтры экспазіцыі размясцілася навагодняя ёлка з самаробнымі цацкамі, якую ахоўвае аб’ёмны папяровы (а з першага позірку нават і не здагадаешся) сабака.

Адкрыццё выстаўкі было шматлюдным і цікавым. Работнікі музея падрыхтавалі няспынны інтэрактыў з наведвальнікамі. Так, на другім паверсе працавала тэматычная фотазона з навагодняй ёлкай і падарункамі, дзе кожны мог не толькі сфатаграфавацца з рознымі аксесуарамі, але і атрымаць за гэта білецік латарэі, розыгрыш якой праводзіўся на адкрыцці. А прызамі для яе сталі вырабы мясцовых умельцаў. Пагадзіцеся, гэта сапраўдныя падарункі да Каляд і Новага года! Прыемным сюрпрызам для наведвальнікаў стаў майстар-клас ад вопытнага майстра Мікалая Дзянісава. Мужчына разам з усімі жадаючымі рабіў цацку з паперы, і трэба адзначыць, што людзей каля яго пастаянна было шмат. Паралельна гэтаму ішло галасаванне за лепшае ёлачнае ўпрыгожванне. Дарэчы, па меркаванні наведвальнікаў выстаўкі, зрабіць навагоднюю цацку лепш за ўсё атрымалася ў Ларысы Дарафейчык (1 месца), а таксама ў Таццяны Далецкай і Святланы Маскалёвай (2 і 3 месцы адпаведна). Акрамя пералічанага, работнікі музея частавалі ўсіх духмянай гарбатай. Не абышлося і без музычнага суправаджэння. Так, творчую атмасферу ўдала дапаўняў дуэт педагогаў Любові Храмавай і Ірыны Лінкевіч з Браслаўскай ДШМ, якія гралі на цымбалах.

«Калядныя ўзоры» — адна з візітных картак майстроў і мастакоў народнага клуба «Ля возера». Аб’яднанне, якое існуе больш за 25 гадоў, дало магчымасць раскрыцца многім таленавітым браслаўчанам і працягвае гэта паспяхова рабіць, а чарговая выстаўка стала пацверджаннем таму.

■ Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Доверие и общие интересы. Молодая семья, связавшая свою жизнь с Браславщиной, раскрыла секрет счастья

Хотя Лев Толстой в свое время писал, что все счастливые семьи похожи, всё же в…

23 часа ago

Ландшафтный дизайн под ключ. Команда профессиональных садовников предлагает свои услуги

Трое молодых браславчан, более пяти лет отработавших за рубежом на благоустройстве территорий, прилегающих к элитным…

23 часа ago

Чтим и помним историческую правду. Смотрите, как браславчане отпраздновали День Победы

Беларусь помнит подвиг советского народа в Великой Отечественной войне. И через десятилетия правнуки героического поколения…

23 часа ago

К 120-летию профсоюзного движения в Браславе открыли экспозицию «Профсоюз — это мы»

"Профсоюз – это мы" Под таким названием в Браславском районном объединении музеев действует экспозиция, посвященная…

23 часа ago

Лукашэнка: «Нашы герб, сцяг і гімн, як і ўся палітыка, натхнёны ідэямі нацыянальнай годнасці»

Беларускія дзяржаўныя сімвалы натхнёны ідэямі нацыянальнай годнасці і сапраўднага народаўладдзя. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр…

23 часа ago

Браславчан приглашают принять участие в акции «Ночь музеев» и фестивале «Друя в сердце»

«Ночь музеев» приглашает В пятницу, 17 мая, браславчане могут принять участие в традиционной акции «Ночь…

23 часа ago