Categories: Здоровье

Спаборніцтвы па тэхніцы пешаходнага турызму ў закрытых памяшканнях

У рамках раённай круглагадовай турыяды на базе Слабодкаўскай школы адбыліся спаборніцтвы па тэхніцы пешаходнага турызму ў закрытых памяшканнях, арганізатарам якіх выступіў Браслаўскі ЦДіМ.

Спартыўная зала ўстановы даўно мае спецыяльнае абсталяванне для трэніровак юных турыстаў. Тут неаднаразова праводзіліся адпаведныя спаборніцтвы, але гэтым разам на іх сабралася рэкордная колькасць удзельнікаў — каля 80 школьнікаў. Пятнаццаць каманд з сямі ўстаноў адукацыі выставіліся на зімовае першынство раёна.

Праграма спаборніцтваў складалася з дэманстрацыі пачатковых турысцкіх навыкаў, праверкі ведаў тапаграфічных знакаў, тэсту па краязнаўстве. Усе каманды былі падзелены на дзве ўзроставыя групы.

Турысты з СШ № 1, Ахрэмаўскай, Опсаўскай, Друйскай, Відзаўскай, Кансталінскай і Слабодкаўскай школ з цікавасцю і задавальненнем узяліся за выкананне заданняў. На працягу некалькіх гадзін хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна адказвалі на пытанні, «уключалі» дапытлівасць і праяўлялі кемлівасць, і самае галоўнае — дэманстравалі свае ўменні на турыстычнай паласе перашкод.

Па выніках спаборніцтва былі вызначаны яго пераможцы і прызёры. Так, у старэйшай групе першае месца падзялілі турысты са Слабодкі і Ахрэмаўцаў, у сярэдняй лепшы вынік паказалі таксама слабодкаўскія прадстаўнікі.

Сярод дэлегацый устаноў адукацыі месцы размеркаваліся наступным чынам: першае заняла Слабодкаўская школа, другое і трэцяе — Ахрэмаўская і Опсаўская.

■ Алена НАБЕЕВА.

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

2 дня ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

3 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

3 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

3 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

3 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

3 дня ago