Перадсвяточная дэгустацыя прадукцыі прамысловых прадпрыемстваў Браслаўшчыны

Напярэдадні Калядаў і Новага года прамысловыя прадпрыемствы Браслаўшчыны — цэх па вырабе сыру і хлебазавод — правялі дэгустацыі ўласнай прадукцыі ў найбуйнейшых магазінах горада.

Дэгустацыі праходзілі ў аўторак і пятніцу ў ТЦ «Віталіч» і супермаркеце «Евроопт». Многія браслаўчане, безумоўна, добра ведаюць асартымент сваіх вытворцаў, аднак узнавіць смак некаторых відаў прадукцыі і даведацца пра новыя заўсёды карысна. Акрамя таго, гасцям раёна — латышам і літоўцам — таксама цікава паспрабаваць, што ядуць суседзі, а ўпадабанае прыхапіць у якасці гасцінца.

Падыходзячы да малочнага аддзела, пакупнікі не абміналі дэгустацыйны столік цэха, дзе прапанаваліся сыры — «Канталі», «Браславль», «БелаРусь-экстра», а таксама тварожны крэм «Браслаўскі пачастунак» з рознымі дабаўкамі. Лепшай пахвалой для вытворцаў былі словы «…ммм, як смачна». Дарэчы, у гэтыя дні браслаўскія сыры можна было набыць з істотнай зніжкай, што многія і рабілі.

Браслаўскія хлебапёкі прадставілі на дэгустацыі вельмі шырокі асартымент прадукцыі: усяго каля 20 відаў. Пакупнікі змаглі пакаштаваць хлеб, булкі, сухарыкі, кексы, пірожныя, коржыкі, торты. Безумоўна, самымі добразычлівымі дэгустатарамі сталі дзеці. Паласавацца саладосцямі ім было ў радасць. А вось бацькі не выходзілі без пакупкі.

Відавочна, што такія мерапрыемствы праводзіць карысна для абодвух бакоў: пасля іх можна не сумнявацца — браслаўская прадукцыя абавязкова будзе на святочным стале.

■ Вера БУЛАНАВА.

Фота аўтара.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

2 дня ago

Милая женщина, заботливая мама и… начальник секретной службы. История браславчанки Ирины Войткевич

Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…

2 дня ago

В микрорайоне Муражи города Браслава основательно отремонтировали дорожное покрытие

На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…

2 дня ago

Делегаты VII ВНС от Браславского района встречаются с трудовыми коллективами

По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…

2 дня ago

Режиссер народного театра Браславского РЦК Евгений Набеев: «Мы как одна большая семья»

В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…

2 дня ago

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

2 дня ago