Паўсядзённая дзейнасць 82 чалавек працоўнага калектыву Браслаўскага РЭС

Несумненна, электрычнасць — адно з асноўных дасягненняў чалавецтва. Людзі настолькі прывыклі да даброт цывілізацыі, што цяпер нават складана ўявіць жыццё без электраэнергіі. Разам з ёй проста імгненна знікнуць усе сучасныя тэхналогіі, і чалавецтва вернецца ў пачатак 19 стагоддзя.

Адна з лепшых эксплуатацыйных брыгад РЭС на чале з майстрам Віктарам Манкевічам (на здымку трэці справа).

Любыя адключэнні электраэнергіі, нават кароткатэрміновыя, збіваюць звыклы рытм імклівага жыцця. Ад электрастанцый да спажыўцоў яна пастаўляецца з дапамогай ліній электраперадачы і трансфарматарных падстанцый. Іх надзейнасць забяспечваюць спецыялізаваныя арганізацыі, а на тэрыторыі нашага раёна — Браслаўскі РЭС.

Паўсядзённая дзейнасць 82 чалавек працоўнага калектыву гэтай арганізацыі звязана з абслугоўваннем 1 100 км паветраных ліній напружаннем 10 кВ, 1 170 км нізкавольтных ліній, 640 падстанцый і 2 ГЭС — Браслаўскай і Богінскай.

Па словах начальніка РЭС Мікалая Райскага, сёлета, згодна з гадавым планам, браслаўскія электраманцёры завершаць капітальны рамонт 92 км высакавольтных і 163 км нізкавольтных ліній. Капрамонт выконваюць 7 брыгад электраманцёраў у складзе 5-6 чалавек. Падчас яго электрыкі перацягваюць правады, даводзячы іх да нарматыўнага правісу, выпраўляюць апоры, мяняюць пашкоджаныя слупы, высякаюць дрэвы пад і над лініямі. На паніжаючых напружанне з 10 да 0,4 кВ падстанцыях мяняюць дэфектную камутацыю, наладжваюць апаратуру і за бягучы год адрамантавалі 120 такіх трансфарматарных падстанцый.

— А ці часта здараюцца аварыйныя адключэнні ЛЭП? — пытаюся ў начальніка РЭС.

— На пастаянным дзяжурстве кругласутачна знаходзіцца наш дыспетчар і аператыўна-выязная брыгада ў складзе 2 чалавек, — тлумачыць Мікалай Райскі. — Калі адключаецца паветраная лінія напружаннем 10 кВ, дыспетчар бачыць гэта на маніторы. І калі фактычнага пашкоджання лініі няма (напрыклад, галінка дрэва «каратнула» правады), то можа ўключыць яе зноў. Такія аварыйныя адключэнні называем кароткатэрміновымі, іх за бягучы год зафіксавана 207.

Калі ж, вобразна кажучы, кнопка дыспетчара не спрацоўвае, на пошук пашкоджання накіроўваецца аварыйная брыгада. На адной вузлавой лініі 10 кВ можа быць засілкавана ад 10 да 20 паніжаючых напружанне падстанцый. Таму патрэбен час, каб, рухаючыся ўздоўж лініі дзе на транспарце, а дзе пешшу, знайсці месца аварыі. Да таго ж, думаю, чытачам раёнкі не лішнім будзе ведаць, што да 20 % сярэдняга часу ўстаранення няспраўнасці ПЛ займаюць абавязковыя падрыхтоўчыя работы (выпіска нарадаў, устаноўка зазямлення па патрабаваннях тэхнікі бяспекі). Тым не менш сярэдні час аднаўлення высакавольтных ліній пасля сарака пашкоджанняў склаў сёлета 2-2,5 гадзіны.

А нізкавольтныя лініі адключаюцца даволі рэдка. Пра такія здарэнні звычайна дыспетчару тэлефануюць самі жыхары. Ён і накіроўвае на месца аварыі аператыўна-выязную, а па неабходнасці і рамонтную брыгаду па абслугоўваемай зоне.

— А па якой прычыне, Мікалай Іосіфавіч, найчасцей адключаюцца паветраныя лініі электраперадачы?

— Бадай, найперш з-за падзення на іх дрэў, «ссечаных» жывёльнымі лесарубамі — бабрамі. На апорах ПЛ любяць будаваць гнёзды буслы, якія потым замыкаюць правады. Дарэчы, на слупах ліній напружаннем 0,38 кВ электраманцёры ўстанаўліваюць для гнездавання птушак спецыяльныя прыстасаванні. Яны не толькі абараняюць правады ад замыкання, але і вырашаюць экалагічныя задачы. Хоць і рэдка, але ўсё ж здараюцца пашкоджанні апор падчас сельгасработ альбо з-за таго, што дзесьці ў населеным пункце «не раз’ехаўся» са слупом нецвярозы вадзіцель. Часам дабаўляе незапланаваных турбот і непагода.

Прафесія электраманцёра — складаная і небяспечная, якая патрабуе сур’ёзнай тэарэтычнай падрыхтоўкі і практычных навыкаў. Тое, што падведамная Браслаўскаму РЭС электрагаспадарка працуе надзейна, а аварыйныя сітуацыі ліквідуюцца ў нарматыўныя тэрміны, прычым на працягу многіх гадоў не здараліся выпадкі вытворчага траўматызму, сведчыць, што ў арганізацыі зладжана працуе калектыў сапраўдных прафесіяналаў сваёй справы.

У сувязі з высокай вадой на вадаёмах сумарная выпрацоўка электраэнергіі на абедзвюх электрастанцыях сёлета ў 2 разы перавысіла планавае заданне. За 11 месяцаў года электрастанцыі перадалі ў агульную сетку 2 млн 620 тыс. кВт·г пры плане 1 млн 345 кВт·г. Для параўнання: за ўвесь 2016 год выпрацоўка склала 1 млн 582 тыс. кВт·г.

 Казімір ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

20 часов ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

20 часов ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

22 часа ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

22 часа ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

22 часа ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

22 часа ago