Categories: ДеньгиЛюди

Святлана Баярун: «Прывагі закладваюцца на дарошчванні»

Па вытворчых паказчыках комплекс па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы ААТ «Агравідзы» сярод 79 такіх у рэспубліцы ўпэўнена трымаецца ў моцных серадняках. Нягледзячы на ўсе намаганні кіраўніцтва гаспадаркі, калектыву жывёлаводаў, які ўзначальвае Святлана Баярун, дабівацца больш высокіх прываг, а за кошт гэтага і скарачэння тэрміну гадоўлі, даволі складана. Яно і зразумела: памяшканні і інфраструктура комплексу ўзводзіліся ў сярэдзіне 80-х гадоў мінулага стагоддзя, пад тагачасныя тэхналогіі ўтрымання і кармлення, таму практычна няма магчымасцей дагнаць тыя, што будаваліся ўжо ў двухтысячных гадах.

Але, нягледзячы на складанасці, жывёлаводы гэтай «фабрыкі» мяса імкнуцца зрабіць усё магчымае, каб нарошчваць аб’ёмы вытворчасці. Адзін з важнейшых крокаў на гэтым шляху — наладжванне эфектыўнага догляду і кармлення маладняку на стадыі дарошчвання. Вядома, што вырасціць добрую карову можна толькі песцячы цялушачку з дня яе нараджэння. Прыкладна тых жа адносін патрабуюць і бычкі. Калі яны змалку «закажанеюць», пазней адкарміць іх будзе складана. Таму даглядаць групы дарошчвання на комплексе давяраюць самым адказным і спрактыкаваным жывёлаводам. У ліку такіх і Людміла Гламбоцкая, якая прызнана пераможніцай раённага спаборніцтва па выніках работы за 10 месяцаў.

Пад апекай жанчыны і дзвюх яе напарніц — 400 галоў маладняку. Свой рабочы дзень Людміла пачынае не з кармлення цялят і не прыбірання клетак. Першаперш яна абходзіць сваё шматлікае «войска» і спрактыкаваным вокам вызначае фізіялагічны стан жывёлы. Цялят з прыкметамі захворвання ці слабейшых адразу ж пераводзіць у спецыяльныя клеткі-ізалятары, дзе ім наладжваецца асобнае кармленне, ветэрынарнае лячэнне. І праз тыдзень-другі «слабакі» вяртаюцца ў агульны гурт.

Дзякуючы менавіта такому падыходу да арганізацыі працэсу на стадыі дарошчвання даглядчыца да мінімуму зводзіць непрадукцыйнае выбыццё маладняку, атрымлівае высокія прывагі, якія пастаянна на 70-80 грамаў большыя, чым у сярэднім па комплексе.

Між іншым, пасля школы Л. Гламбоцкая выбрала для сябе прафесію агранома. Нават паступіла ў Лужаснянскі сельгастэхнікум, аднак па сямейных абставінах была вымушана адмовіцца ад вучобы. Крыху папрацавала прадаўцом, а затым пайшла ў жывёлаводы. Цяпер жа можна сказаць, што ў «Агравідзах» ужо склалася сямейная дынастыя Гламбоцкіх. Муж Людмілы працуе ветурачом на малочнатаварным комплексе «Відзы-Лаўчынскія», сын там жа займаецца наладкай і рамонтам абсталявання. Хутчэй за ўсё, да іх далучыцца і малодшы, які цвёрда вырашыў паступаць у мясцовы каледж, праўда, яшчэ не вызначыўся, якую прафесію абраць — трактарыста ці повара.

Сама ж Людміла, якая прывыкла быць лідарам калектыву, на правах жонкі і маці патрабуе такіх жа адносін да працы і ад сваіх мужчын.

■ Аляксандр АЗЕВІЧ.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Молодые браславчане благоустроили воинское захоронение в д. Зарачье

Молодые люди из различных учреждений и организаций Браславщины объединились и благоустроили воинское захоронение в д.…

27 минут ago

Лукашэнка падпісаў Указ аб узнагароджванні ордэнам Маці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ нумар 196 аб узнагароджванні ордэнам Маці. За нараджэнне і…

29 минут ago

Госконтроль проводит горячую линию по вопросу своевременности и качества оказания социальной помощи

Комитет государственного контроля Витебской области проводит горячую линию с жителями по вопросу своевременности и качества…

30 минут ago

Для семей из Браславского района организовали спортландию

В День семьи на городском стадионе состоялась спортландия, главными героями которой стали мамы, папы и…

32 минуты ago

Милиция проводит основной этап специальной программы «Детство без насилия»

В эти дни и по 24 мая сотрудники группы наркоконтроля и противодействия торговле людьми Браславского…

33 минуты ago

У Браславе правялі дыялогавую пляцоўку на тэму дзяржаўнай сімволікі

Выказаць павагу да беларускіх сімвалаў і гонар за прыналежнасць да сваёй Радзімы – так начальнік…

35 минут ago