Categories: Люди

Алеся Нарэль не цураецца складанай сялянскай працы

Здароўе маладняку і яго паўнавартаснае развіццё, захаванасць асобін і добрыя прывагі — вось галоўныя крытэрыі ацэнкі працы аператара па дарошчванні парасят. З гэтымі задачамі выдатна спраўляецца Алеся Нарэль, якая працуе на свінакомплексе ў «Маяку Браслаўскім», таму мае павагу ў калектыве і заўсёды на добрым ліку ў кіраўніцтва.

У Алесі ў цэху каля 2 000 парасят, якія трапляюць у яе рукі зусім маленькімі. Даглядчыца цэлымі днямі завіхаецца каля іх: яе галоўная задача — захаваць маладняк, стварыць належныя ўмовы ўтрымання для добрых прываг.

Увогуле, праца аператара па дарошчванні няпростая, яна патрабуе максімальнай уважлівасці і адказнасці, а таксама клапатлівасці і неабыякавасці. Невыпадкова гэтай справай займаюцца ў асноўным жанчыны.

Алеся на складанасць працы не скардзіцца: цяжка было хіба што на пачатку працоўнага шляху. Яна з цеплынёй распавядае пра сваіх падапечных: «Маленькія парасяты — вельмі вясёлыя, гуллівыя і сімпатычныя істоты, як і ўсе малыя. Праз некалькі тыдняў пасля таго, як набіраецца новая група, амаль кожнага пазнаеш, як кажуць, па твары. Бываюць і любімчыкі. Мне падабаюцца рыжанькія, яны часцей за ўсё моцныя, рэдка хварэюць і выглядаюць асабліва прыгожымі, — кажа А. Нарэль. — Любімчыкам, бывае, нават мянушкі даю. Быў калісьці ў мяне рыжанькі парсючок Яшка, такі ласкавы, нібы кацяня. Але з імі і развітвацца потым цяжэй. Таму ўсё часцей наказваю сабе не прырастаць да іх душой. Люблю клапаціцца пра парасят, напэўна, таму і праца на свінакомплексе мне не ў цяжар».

Алеся ўвогуле не цураецца складанай сялянскай працы. Дома трымае немалую гаспадарку: дзвюх кароў і цяля, курэй, качак. Мае сям’я Нарэль і вялікі агарод, з якога і сама корміцца, і хатнюю жывёлу забяспечвае на ўсю зіму. Ва ўсім жанчыне дапамагае любімы муж, з якім, дарэчы, пазнаёміліся яшчэ ў школе. Радуюць маму сваімі поспехамі і дзеткі.

■ Вольга ПАТАПОВІЧ.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago