Categories: Люди

Марыя Шакель добра спраўляецца з абавязкамі прафсаюзнага лідара

Кола абавязкаў прафсаюзнага лідара любой арганізацыі даволі шырокае і адказнае, бо яму, у добрым сэнсе, да ўсяго ёсць справа. Таму і прапаноўваюць гэтую пасаду людзям ініцыятыўным і актыўным.

Менавіта такімі якасцямі валодае старшыня прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Слабодка-агра» Марыя Шакель.

Больш за дзесяць гадоў яна стаіць на абароне інтарэсаў супрацоўнікаў таварыства. З імпэтам бярэцца за любую справу. А самае галоўнае — умее знайсці падыход да кожнага чалавека. —

Наш працоўны калектыў даволі вялікі, — кажа М. Шакель, — людзі ў ім рознага ўзросту, са сваімі поглядамі і прынцыпамі, але мы заўсёды стараемся прыйсці да ўзаемнай згоды.

І найлепшае пацвярджэнне гэтым словам тое, што ўсе работнікі сельгаспрадпрыемства з’яўляюцца членамі прафсаюза. Ды і як жа інакш, членства ў арганізацыі гарантуе сацыяльную і матэрыяльную падтрымку. Па словах М. Шакель, прафкам абавязкова павіншуе з юбілеем, вяселлем, прафесіянальным святам, дапаможа, калі ў сям’і працаўніка здарылася няшчасце. Радуюць дзяцей работнікаў вясёлыя навагоднія ранішнікі і падарункі ад Дзеда Мароза.

У вялікім калектыве нямала маладых спецыялістаў, і іх адаптацыі надаецца значная ўвага. Не застаюцца пакрыўджанымі і ветэраны. Калі ўзнікаюць спрэчныя пытанні, прафсаюзны лідар заўсёды выступае ў ролі граматнага і далікатнага пасрэдніка паміж калектывам і дырэкцыяй сельгаспрадпрыемства.

А дасканала арыентавацца ў заканадаўстве, адзначае М. Шакель, ёй дапамагаюць раённыя семінары і, безумоўна, інтэрнэт.

Адным словам, дзейны старшыня прафкама таварыства надзейна трымае руку на пульсе вялікага калектыву.

■ Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

2 дня ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

3 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

3 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

3 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

3 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

3 дня ago