ПРА ШТО ПІСАЛА «БРАСЛАЎСКАЯ ЗВЯЗДА» 40 гадоў таму назад (лістапад 1977-га)

ПАД СЦЯГАМ ЛЕНІНА — ДА ПЕРАМОГІ КАМУНІЗМУ

Радаснае, хвалюючае свята прыйшло на савецкую зямлю: на календары Радзімы Кастрычніка гісторыя завяршыла адлік юбілейнага, 60-га года. Пад трыумфальным колерам кумача, у чырвані кастрычніцкіх сцягоў, у абстаноўцы найвышэйшай патрыятычнай акрыленасці савецкія людзі адзначылі адну з самых дарагіх дат — Вялікі Кастрычнік.

НА ЎСЁ ЖЫЦЦЁ

Да сцен Браслаўскай васьмігадовай школы амаль ушчыльную падступае лес. Таму заканамерна, што ў ёй існуе сваё лясніцтва, якое працуе ў цеснай сувязі з лясгасам. Вучні праводзяць аперацыі «Мурашнік», «Пралеска», ахоўваюць лясы ад недазволеных парубак, падкормліваюць птушак зімой, заклалі саджанцавы пітомнік. Не ўсе гэтыя рабяты сталі работнікамі лесу, але любоў да прыроды захаваюць яны на ўсё жыццё.

ПАЛЯПШАЦЬ ГАНДАЛЬ

Праведзеная нядаўна праверка паказала, што ў гандлёвай сетцы раёна нядрэнна арганізаваны продаж круп, мукі, макаронных вырабаў, хлеба, іншых тавараў першай неабходнасці. Разам з тым у рабоце сельпо і некаторых магазінаў ускрыты сур’ёзныя недахопы: не заўсёды ў наяўнасці ёсць засоленыя агуркі, свежыя яблыкі, з перабоямі завозяць соль, запалкі і нават хлебабулачныя вырабы, вузкі асартымент рабочай вопраткі.

СВОЕЧАСОВАЕ РАШЭННЕ

«Вітаем, адабраем!» — гавораць працаўнікі раёна пра пастанову ЦК КПСС і Саўміна СССР «Аб дадатковых мерах па стымуляванні пераходу спецыялістаў сельскай гаспадаркі на работу кіраўнікамі аддзяленняў, брыгад, ферм і іншых падраздзяленняў сярэдняга звяна вытворчасці ў калгасах і саўгасах». Толькі спецыяліст, які разбіраецца і ў арганізацыі, і ў эканоміцы сельгасвытворчасці, можа кіраваць складанай тэхналогіяй у жывёлагадоўлі ці раслінаводстве.

З ЛЁГКАЙ ПАРАЙ

Калі ідзеш з браслаўскай лазні і цябе павіншуюць «з лёгкай парай», то не «дзякуй» кажаш, а пасылаеш… у тую ж лазню. Бо туды хоць у абед ідзі, хоць вечарам, а не памыешся як след. Ёсць гарачая вада — няма халоднай, ёсць і тая, і іншая — няма пары. Ды і чарга заўсёды вялікая — носа не ўсунеш. Не зашкодзіла б за ўсё гэта добра «папарыць» кіраўнікоў камбіната бытавога абслугоўвання.

НА ЎЗМОЦНЕНЫХ РАЦЫЁНАХ

На ферме ў Відзішках, што ў калгасе «Уперад», арганізавана пачалася зімоўка жывёлы. Тут 170 дойных кароў, на адкорме 204 галавы буйной рагатай жывёлы, 100 цялят на дарошчванні. Спецыялістамі складзены памесячны план расходавання кармоў, наладжаны іх строгі ўлік. Цяпер для дойнага статку выдаецца па 15 кілаграмаў сенажу, 5 — буракоў, па 4 — сена і саломы, неабходная колькасць мінеральных дабавак.

УРОК У БІБЛІЯТЭЦЫ

На гэтым тыдні ў Браслаўскай дзіцячай бібліятэцы быў праведзены бібліяграфічны ўрок з вучнямі 8 «А» сярэдняй школы імя А. М. Жданава на тэму «Ленін і кніга». Школьнікі даведаліся, якую ролю адыгрывалі друкаваныя выданні ў жыцці Ільіча, як ён працаваў з імі. Цікавай аказалася для дзяцей і інфармацыя пра тое, што ў нашай краіне працуюць 347 тысяч бібліятэк, у якіх налічваецца 2 588 мільёнаў кніг.

ВЕСТКІ З ПАЛЯЎНІЧАЙ ГАСПАДАРКІ

Паляўнічыя нашага раёна перавыканалі свае аба- вязацельствы па адстрэле дзікіх капытных на экспарт. Усяго было здабыта 40 ласёў агульнай вагой 6 671 кілаграм і 43 дзікі — 2 504 кілаграмы. З надыходам халадоў перад усімі паляўнічымі калектывамі ставіцца задача знішчаць ваўкоў, якіх у нашых лясах ёсць яшчэ нямала. На Браслаўшчыне на шэрых разбойнікаў палююць добра: толькі ў гэтым годзе было знішчана 25 драпежнікаў.

■ Старонкі газеты гартала Жанна БЯЛЬКО.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

3 часа ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

6 часов ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

8 часов ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

8 часов ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

8 часов ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

8 часов ago