Народны фальклорны калектыў «Вярба» з чарговай узнагародай

Дыплом 3 ступені атрымаў народны фальклорны калектыў «Вярба» Дрысвяцкага СДК падчас удзелу ў абласным свяце нацыянальных культур, беларускай кухні і гульні «Нас з’яднала зямля Беларусі».

Мерапрыемства праводзіцца раз у два гады і раней адбывалася ў Мёрах. Сёлета ж арганізатары перанеслі яго ў абласны цэнтр у культурна-гістарычны комплекс «Залатое кола горада Віцебска “Дзвіна”». На свята сабраліся прадстаўнікі 12 нацыянальнасцей з 18 раёнаў.

Як расказала метадыст ЦКС Браслаўскага раёна Вольга Букіс, падчас мерапрыемства працавалі некалькі творчых пляцовак, якія давалі магчымасць пазнаёміцца з рознымі нацыянальнасцямі, іх традыцыямі і стравамі. Так, на «Смачнай» прадстаўляліся выпечка, напіткі, саладосці, гарачыя і халодныя закускі, прыгатаваныя па аўтэнтычных рэцэптах, уласцівых кожнай нацыянальнасці, а «Майстровая» запрашала на майстар-класы ад народных умельцаў. Адной з самых цікавых была пляцоўка «Святочная», дзе адбывалася канцэртная праграма з удзелам творчых калектываў і індывідуальных выканаўцаў. Менавіта ў апошняй прымалі ўдзел браслаўчане. Так, калектыў «Вярба» прадстаўляў польскую нацыянальнасць.

Больш за 20 удзельнікаў, якія знаёмілі з армянскай, казахскай, украінскай і іншымі культурамі, выступілі ў конкурснай канцэртнай праграме. Журы высока ацаніла вакальнае і выканальніцкае майстэрства браслаўскіх удзельнікаў. Калектыў «Вярба» атрымаў дыплом 3 ступені ў намінацыі «За адметнае ўвасабленне нацыянальнага каларыту сваёй супольнасці і выканальніцкага майстэрства».

— Нам вельмі спадабалася свята. Яно было яркім, самабытным, цікавым. На адной пляцоўцы сабраліся прадстаўнікі розных нацыянальнасцей, якія расказвалі пра сябе, паказвалі свае традыцыі… Канцэрт таксама ўразіў. Усе нумары былі не падобныя адзін да другога. Прыемна, што нас адзначылі дыпломам. Тым больш што з польскай нацыянальнасцю, акрамя нас, знаёмілі прадстаўнікі Мёр, Ушач і Віцебска. Мы выканалі аўтэнтычную песню, адноўленую ў нашай мясцовасці, — расказала Святлана Алмамедава, дырэктар Дрысвяцкага СДК.

Абласное журы падвяло вынікі свята, аднак на ім прысутнічалі і арганізатары адпаведнага рэспубліканскага мерапрыемства, якія свае вывады абвесцяць пасля прагляду конкурсных нумароў ва ўсіх абласцях. Лепшых запросяць на рэспубліканскі этап. Пажадаем «Вярбе» поспеху!

■ Алена НАБЕЕВА.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

В Беларуси расширен перечень участников системы государственного социального страхования

Главой государства подписан Закон Республики Беларусь от 22 апреля 2024 г. No 365-З «Об изменении…

58 минут ago

Ряд сотрудников Браславского участка электросвязи отмечены ведомственными наградами

Сегодня нет такой сферы общественной жизни или производственной отрасли, которые могли бы обойтись без услуг…

1 час ago

Клава Кока — очередной хедлайнер фестиваля Viva Braslav-2024

Очередным хедлайнером, заявленным организаторами на фестиваль Viva Braslav-2024, стала Клава Кока. Российская певица, автор песен, видеоблогер и телеведущая.…

2 часа ago

Первый хедлайнер? На Viva Braslav-2024 выступит МакSим

На Viva Braslav-2024 выступит российская певица МакSим, сообщают организаторы. Музыкальный продюсер, автор-исполнитель и единственная певица,…

2 часа ago

Когда профессия — жизнь. История браславчанина Владимира Преткеля

Владимир Преткель пользуется уважением и авторитетом в коллективе национального парка «Браславские озера». В лесном хозяйстве…

5 часов ago

В г.п. Видзы Браславского района сгорел гараж

Пятого мая в 11.35 в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре гаража в г.п. Видзы.…

5 часов ago