Народны тэатр Браслаўскага РЦК прэзентаваў «Паўлінку»

Новую пастаноўку па матывах п’есы Янкі Купалы «Паўлінка» браслаўчанам прэзентаваў народны тэатр Браслаўскага РЦК 7 лістапада.

Калектыў самадзейных артыстаў упершыню паказаў спектакль некалькі тыдняў таму назад падчас удзелу ў Днях беларускай культуры ў Латвіі. Аднак удзельнікам тэатра хацелася б, каб іх старанні ацанілі родныя, сябры і жыхары Браслава. Тым больш што дома і сцены дапамагаюць.

Да прэм’еры рыхтаваліся адказна: рэпетыцыі кожны вечар, падрыхтоўка дэкарацый і рэквізіту. З апошніх спектакляў, пастаўленых народным тэатрам, гэта, напэўна, самы сціплы па колькасці задзейнічаных акцёраў. Так, Святлана Кажапенька пераўвасобілася ў Паўлінку, Канстанцін Каралевіч — у Якіма Сароку, Яўген Набееў і Святлана Лапыр — у Сцяпана і Альжбету Крыніцкіх, Ганна Лявіцкая і Яўген Шэін — у Агату і Пранціся Пустарэвічаў, Віталь Кавалеўскі — у Адольфа Быкоўскага. На сцэне дзейства перамяжоўвалася іскрамётнымі беларускімі танцамі і сакавітымі прыпеўкамі. Дарэчы, трэба аддаць належнае мастаку-афарміцелю Марыне Рачынскай, дзякуючы якой удзельнікі не ігралі, а жылі ў сапраўднай сялянскай хаце.

Падчас спектакля гледачы не раз смяяліся з жартаў персанажаў, іх паводзін, а таксама спачувалі галоўнай гераіні. На сцэне ж самадзейныя артысты ігралі з поўнай самааддачай і натхненнем. Відавочна, што са сваімі вобразамі яны справіліся выдатна, бо гледачы не з першага разу пазналі, хто выконвае пэўную ролю, а фінальны выхад сустракалі стоячы і бурнымі апладысментамі.

■ Аліна БРАС.

Фота аўтара.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Празднуем вместе! Анонс мероприятий в Браславе на День Победы и большие выходные

9 мая, четверг, г. Браслав: 10.00 – 10.10 – театрализованная хореографическая постановка «Весна Победы» в…

1 день ago

«Любите страну, в которой живете». В преддверии 9 мая ветеран Иван Кожар напутствует браславчан

В Беларуси в соответствии с решением Президента ежегодно ко Дню Победы участникам Великой Отечественной войны…

1 день ago

Об уроках истории, миролюбивой политике и силах сдерживания. Основные тезисы из выступления Президента на торжестве по случаю Дня Победы

Президент Беларуси Александр Лукашенко 7 мая принял участие в торжественном собрании по случаю Дня Победы. Во время…

1 день ago

Депутат Александр Бранцевич об итогах ВНС: «Чужого нам не надо. Но и свое не отдадим»

Белорусы – очень гуманные люди. Вместе с тем принцип неотвратимости наказания за содеянное у нас…

1 день ago

Стало известно, когда в школах Беларуси пройдут торжественные линейки и выпускные вечера

Мероприятия "Последний звонок" для учащихся IX, XI классов учреждений общего среднего образования в Беларуси пройдут…

1 день ago

За мужество и стойкость в годы войны еще девять населенных пунктов Беларуси награждены вымпелом

Президент Беларуси Александр Лукашенко наградил девять населенных пунктов страны вымпелом «3а мужнасць і стойкасць у…

1 день ago