Categories: Новости

Повары СШ №1: каб атрымалася смачна, працаваць трэба з душой

Калектыў сталовай СШ № 1 — Вікторыя Шлабовіч, Анжэла Плітнік, Юлія Лучына, Алена Абакумава, Алена Шулья — з радасцю прымаюць віншаванні.

Не сакрэт, што дзеці з’яўляюцца самымі патрабавальнымі дэгустатарамі школьных абедаў. Таму поварам сталовых устаноў адукацыі даводзіцца пры строгім захаванні тэхналагічных нормаў гатаваць апетытна і смачна.

Прафесіяналізм і стараннасць калектыву сталовай СШ № 1 г. Браслава пацвярджае той факт, што пасля абедаў на сталах застаюцца толькі пустыя талеркі.

— Увесь час імкнёмся прыгатаваць такую ежу, — кажа повар Анжэла Плітнік, — каб дзеткі елі з задавальненнем да апошняй лыжкі. А калі працуеш з душой і добрым настроем, то любая страва атрымаецца смачнай.

Трэба адзначыць, што прафесія школьнага повара даволі цяжкая. Так, калі на абед аладкі, то яго працоўны дзень пачынаецца з трох гадзін ночы, бо трэба накарміць 570 школьнікаў, ды яшчэ і другі раз — наведвальнікаў групы падоўжанага дня. Да таго ж меню сёння вельмі разнастайнае. Несумненна, сучаснае абсталяванне і тэхніка аблягчаюць работу, але большасць тэхналагічных аперацый па-ранейшаму даводзіцца рабіць рукамі.

— У нашай сталовай, — адзначае дырэктар школы Тамара Стома, — працуюць добрасумленныя і адказныя жанчыны. У харчблоку заўсёды стэрыльная чысціня, і за час іх работы ніколі не было ніякіх нараканняў ці скаргаў з боку бацькоў, а дзецям ежа вельмі падабаецца.

І каб падзякаваць поварам за іх такую патрэбную і важную работу, на мінулым тыдні ў школе прайшло шчырае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню повара. Напачатку Т. Стома выказала віноўніцам свята сардэчныя словы ўдзячнасці, а затым старшакласнікі паказалі невялікі канцэрт, уручылі жанчынам кветкі, торт і прылады для сталовай.

Але ж і госці не засталіся без увагі: усе з задавальненнем частаваліся смачнымі піражкамі, са стараннем і з любоўю прыгатаванымі сапраўднымі прафесіяналамі сваёй справы. ■

Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago