Работнікі культуры Браслаўшчыны даўно наладзілі добрыя стасункі з беларускім культурна-асветніцкім таварыствам «Уздым» у Даўгаўпілсе. У рамках гэтага супрацоўніцтва народны тэатр Браслаўскага РЦК прыняў удзел у правядзенні Дзён беларускай культуры, ініцыіраваных Саюзам беларусаў Латвіі.
Дні беларускай культуры ў нашых блізкіх суседзяў праходзяць штогод. Падчас іх ладзяцца канцэрты, конкурсы, творчыя сустрэчы, выстаўкі. Сёлета мерапрыемствы прысвячаліся 135-годдзю з дня нараджэння двух беларускіх класікаў — Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Калектыў народнага тэатра пад кіраўніцтвам Яўгена Набеева спецыяльна да Дзён беларускай культуры ў Латвіі папоўніў свой рэпертуар знакамітай «Паўлінкай» Янкі Купалы. У спектаклі былі задзейнічаны Святлана Лапыр, Святлана Кажапенька, Ганна Лявіцкая, Кацярына Садоўнікава, Канстанцін Каралевіч, Віталь Кавалеўскі, Яўген Шэін.
П’еса «Паўлінка» была паказана браслаўчанамі двойчы. Так, 14 кастрычніка народны тэатр выступаў перад гледачамі з Даўгаўпілса, а на наступны дзень — з Краславы.
Як адзначыў рэжысёр спектакля Яўген Набееў, самадзейныя артысты паспяхова справіліся са сваімі ролямі і не разгубіліся ў незнаёмай абстаноўцы. Гасцінна сустракалі браслаўчан і гаспадары, а шчырыя апладысменты былі лепшай узнагародай за выступленне.
■ Аліна БРАС.
Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…
Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…
Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…
Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…
Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…
За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…