Пад асаблівым кантролем адзінокія жыхары і шматдзетныя сем’і

Цэнтральная сістэма ацяплення запрацавала амаль два тыдні таму назад. Але ж толькі невялікая частка насельніцтва нашага раёна мае такую выгоду. Многім, асабліва сельскім жыхарам, па-ранейшаму трэба паклапаціцца загадзя, каб у іх хатах было цёпла. На жаль, бяспека часта саступае месца камфорту і, каб сагрэцца, домаўладальнікі пачынаюць карыстацца няспраўнымі электрапрыборамі і печамі, грэбуючы простымі правіламі. І хоць па факце ацяпляльны сезон ужо настаў, рэйдавыя групы зацікаўленых службаў раёна працягваюць праверкі па падрыхтоўцы да зімы.

Пад асаблівы кантроль пажарных, газавікоў, супрацоўнікаў сацыяльнай службы і аддзела адукацыі ў першую чаргу трапляюць адзінокія жыхары, у тым ліку састарэлыя, інваліды, нядобранадзейныя грамадзяне і шматдзетныя сем’і. Менавіта гэтыя катэгорыі часцей за ўсё знаходзяцца ў зоне рызыкі і, што насцярожвае, пераважна па сваёй віне.

Рэйдавыя групы ўжо праверылі дзясяткі вёсак раёна. На мінулым тыдні ў полі зроку зацікаўленых службаў была богінская акруга. Аднак не ўсе домаўладальнікі былі рады прыходу гасцей. Ведаючы свае недахопы і здалёк заўважыўшы рэйдавую групу, многія загадзя вешаюць на дзверы замок, тым самым яшчэ больш падрываючы да сябе давер.

Домаўладанні 13 жыхароў праверыць усё ж такі ўдалося, але і там меліся свае нюансы. Ва ўсіх дамах было цёпла, рэйдавую ж групу цікавіла, якім чынам. У першым доме праблемы бачны адразу: печка патрабуе яўнага рамонту, пажарнага апавяшчальніка няма. Другая печка ў іншым пакоі больш-менш у парадку, але непасрэдна каля яе гаспадары сушаць дзіцячыя рэчы, што па пажарных правілах рабіць не варта. Сацыяльная служба цікавіцца сваімі пытаннямі: колькі чалавек жыве ў доме, ці патрэбна якая-небудзь дапамога, як даглядаюцца дзеці.

Калі рэйдавая група завітала яшчэ да аднаго богінца, які жыве адзін, то ўтрыманне дома, стан газавага і пячнога абсталявання нараканняў не выклікалі. Аднак гаспадар пры размове з намі нават у хаце не выпусціў з рук цыгарэту. Хочацца спадзявацца, што мужчына забыўся яе выкінуць на двары, адкуль яго паклікалі, і не курыць у хаце, падвяргаючы сябе небяспецы.

На жаль, многія грамадзяне не зусім разумеюць прызначэнне пажарнага апавяшчальніка. Некаторыя проста грэбуюць яго ўстаноўкай, іншыя спасылаюцца на дарагавізну, не разумеючы, што даражэйшага за жыццё ўласнае і сваіх дзяцей няма нічога. Але ў гэтым плане былі і станоўчыя прыклады. А аднаму з гаспадароў падчас візіту рэйдавай групы сацработнік прынесла прыбор на дом, дзе супрацоўнік РАНС яго і ўстанавіў.

Яшчэ адзін жыхар на момант праверкі шчыра рыхтаваўся да зімы: бяліў печку.

Па выніках рэйду грубых парушэнняў не выяўлена. Відавочна, у людзей ёсць разуменне, што рыхтавацца да халадоў патрэбна, толькі некаторым думаць пра гэта неабходна было значна раней.

■ Вера БУЛАНАВА.

Фота аўтара

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

3 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

3 дня ago