Мікалай Ананіч наш пастаянны чытач

У сучасных людзей розныя звычкі. Ад некаторых мы з цягам часу з лёгкасцю адмаўляемся, іншыя, прывітыя яшчэ з маленства, праносім праз усё жыццё. Так і ў сям’і нашага пастаяннага чытача Мікалая Ананіча афармленне падпіскі на «БЗ» і чытанне газеты прынята за няпісанае правіла, якое за некалькі дзесяцігоддзяў ператварылася ў добрую звычку.

Як прызнаецца Мікалай Міхайлавіч, яго першае знаёмства з раённым выданнем адбылося вельмі даўно, калі «пад стол пешшу хадзіў»: газета была настольнай у яго бацькоў. У больш свядомым узросце пачаў цікавіцца навінамі, шукаў патрэбную інфармацыю. Так паступова, крок за крокам, развілося чаканне газеты ў дзень яе прыходу. Звычка з бацькоўскай сям’і перакачавала ў сваю, і з 1976 года Ананічы выпісваюць раёнку пастаянна. Беражліва ў сямейным архіве захоўваецца газета, у якой напісана пра самога Мікалая Міхайлавіча як пераможцу сацспаборніцтва. Цікава, што, калі мужчына адным з першых пайшоў працаваць на фуру, жонцы быў дадзены строгі наказ збіраць кожны нумар «Браслаўскай звязды». Прыязджаючы на кароткую пабыўку, М. Ананіч браў стос газет з сабой у машыну і вольнай хвілінай перачытваў дамашнія навіны. Так праз друкаванае слова ён адчуваў повязь з роднымі, сябрамі, землякамі.

— Мы і сёння разам з жонкай чытаем газету ад коркі да коркі. Мне імпануюць артыкулы журналіста Азевіча, які так спраўна расказвае чытачам пра сельскую гаспадарку. Гэта ж такая складаная тэма, але ў яго атрымліваецца растлумачыць нават чалавеку несвядомаму, напрыклад, пра пасеў азімых. Люблю чытаць пра нашых людзей, хто і дзе сябе праявіў, чым захапляецца. Хацелася б пабольш артыкулаў пра жыццё горада, што чакаецца ў планах яго развіцця. Увогуле люблю «Браслаўскую». Бывае, настолькі чакаеш газету, што некалькі разоў за паўгадзіны сходзіш да паштовай скрыні. Ніколькі не сумняваюся ў неабходнасці раёнкі.

Дарэчы, Мікалай Ананіч не толькі наш пастаянны чытач. Браслаўчанін актыўна дзеліцца сваімі сямейнымі падзеямі, удзельнічае ў нашых конкурсах. Цяпер вось і яшчэ адна нагода захаваць на памяць гэты нумар любімага выдання.

■ Вера БУЛАНАВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

2 дня ago

Милая женщина, заботливая мама и… начальник секретной службы. История браславчанки Ирины Войткевич

Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…

2 дня ago

В микрорайоне Муражи города Браслава основательно отремонтировали дорожное покрытие

На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…

2 дня ago

Делегаты VII ВНС от Браславского района встречаются с трудовыми коллективами

По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…

2 дня ago

Режиссер народного театра Браславского РЦК Евгений Набеев: «Мы как одна большая семья»

В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…

2 дня ago

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

2 дня ago