Адразу некалькі ўзнагарод атрымалі работнікі культуры Браслаўшчыны

Работнікі культуры Браслаўшчыны не раз пацвярджалі свой высокі прафесійны ўзровень на розных мерапрыемствах. Вось і гэты тыдзень азнаменаваўся для нашых культработнікаў прыемнай навіной. На ўрачыстым сходзе ў Віцебску, прысвечаным Дню работнікаў культуры, і адкрыцці абласной выставы арыгінальных снапоў і караваяў Браслаўскі раён адзначаны адразу чатырма дыпломамі.

Так, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама і ДУ «Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці» ўзнагародзілі Браслаўскі раён дыпломам за 3 месца ў абласным конкурсе тэматычных тэатралізаваных пляцовак брэндаў раёнаў і гарадоў вобласці ў рамках ХХVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

Высока ацанілі ў вобласці і ўклад нашага раёна ў захаванне нацыянальных традыцый падчас абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі ў Дуброўна «Дажынкі — 2017». Два дыпломы Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў былі ўручаны раёну — за 1 месца ў конкурсным праекце «Дажыначны сноп» і за 2 месца ў конкурсным праекце «Дажыначны каравай». А за высокі ўзровень прадстаўлення рэгіёну ў творчым праекце «Віцебшчына фестывальная» ў межах «Дажынак — 2017» наш раён быў яшчэ адзначаны і дыпломам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама.

Гэтыя ўзнагароды сталі цудоўным падарункам да Дня работніка культуры і яшчэ раз пацвердзілі, што на Браслаўшчыне працуюць таленавітыя і творчыя людзі.

■ Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

2 дня ago

Милая женщина, заботливая мама и… начальник секретной службы. История браславчанки Ирины Войткевич

Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…

2 дня ago

В микрорайоне Муражи города Браслава основательно отремонтировали дорожное покрытие

На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…

2 дня ago

Делегаты VII ВНС от Браславского района встречаются с трудовыми коллективами

По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…

2 дня ago

Режиссер народного театра Браславского РЦК Евгений Набеев: «Мы как одна большая семья»

В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…

2 дня ago

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

2 дня ago