Categories: Главное

Спектр паслуг у сферы аграэкатурызму пашыраны

Спектр паслуг, аказваемых у сферы аграэкатурызму, пашыраны ў Беларусі. Гэта прадугледжана Указам № 365 «Аб развіцці аграэкатурызму», які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 9 кастрычніка, паведамляе БелТА.

Дакументам прадугледжана комплекснае ўдасканаленне адносін у сферы аграэкатурызму, накіраванае на ліквідацыю адміністрацыйных бар’ераў, што тармозяць развіццё гэтага віду дзейнасці.

Указ замацоўвае права грамадзян, якія пражываюць у сельскай мясцовасці і маюць зямельныя ўчасткі, прадастаўленыя для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома, займацца аграэкатурызмам без змены мэтавага прызначэння гэтых зямельных участкаў. Раней аказваць паслугі ў сферы аграэкатурызму маглі выключна грамадзяне, якія маюць у карыстанні зямельныя ўчасткі, прызначаныя для вядзення асабістай дапаможнай гаспадаркі. Суб’ектам аграэкатурызму прадастаўляецца права аказваць шырокі спектр дадатковых паслуг, спадарожных гэтаму віду дзейнасці, у тым ліку праводзіць прэзентацыі, юбілеі, банкеты.

Жылы дом, неабходны для размяшчэння гасцей, згодна з указам можа належаць як непасрэдна грамадзяніну, якая аказвае паслугі ў сферы аграэкатурызму, так і членам яго сям’і. Пры гэтым таксама дапускаецца ўзвядзенне гасцявых домікаў, якія не падлягаюць уключэнню ў жыллёвы фонд. Адзначаецца, што ўказ будзе садзейнічаць павышэнню як турыстычнай прывабнасці краіны, так і ўключэнню ў эканамічную дзейнасць насельніцтва, якое пражывае на тэрыторыі сельскай мясцовасці. Дакумент падрыхтаваны ў адпаведнасці з даручэннямі кіраўніка дзяржавы па стымуляванні дзелавой актыўнасці і выключэнні залішніх патрабаванняў, што прад’яўляюцца да суб’ектаў гаспадарання. ■

admin

Recent Posts

Включаем фары: в Беларуси с 25 мая стартует акция «Внимание – дети!»

Мероприятие ГАИ «Внимание – дети!» проходит несколько раз в год в целях предупреждения дорожно-транспортных происшествий…

9 часов ago

В Браславе районная комиссия обследовала детские площадки. Итоги мониторинга

Накануне летних каникул и массового отдыха детей районная комиссия в составе представителей отдела архитектуры и…

12 часов ago

В Беларуси поэтапно повысят цены на автомобильное топливо

В Беларуси поэтапно повысят цены на автомобильное топливо, сообщает БЕЛТА со ссылкой на сайт концерна…

12 часов ago

Лор-врач высшей категории проведет прием в браславской поликлинике

Практическая помощь специалистов Витебского государственного ордена Дружбы народов медицинского университета районному здравоохранению продолжается. В браславской…

12 часов ago

Новые условия для назначения и досрочного использования семейного капитала

Программа «Семейный капитал» действует в Беларуси с 2015 года. И, как заверил Президент, помогать многодетным…

12 часов ago

Названы лучшие старейшины и сельсовет Браславского района по итогам работы в 2023 году

В Браславском районе подведены итоги организационно-массовой работы сельсоветов в 2023 году, а также определены победители…

12 часов ago