У Барунах аформілі незвычайны рэтра-пакой

Сацыяльныя ўстановы для адзінокіх састарэлых і інвалідаў у многіх людзей часцей за ўсё выклікаюць сум і нейкую бязвыхаднасць. Але дастаткова наведаць бабуль і дзядуляў у аддзяленні кругласутачнага знаходжання ў Барунах, як сумныя думкі развейваюцца, бо тут пажылым людзям створаны ўсе неабходныя для камфортнага жыцця ўмовы.

А нядаўна супрацоўнікі ўстановы аформілі незвычайны рэтра-пакой, дзе мэбля, рэчы і антураж акунае падапечных у часы іх маладосці.

Таму не дзіўна, што менавіта ў гэтым утульным памяшканні Тэрэса Саруль любіць праводзіць свой час за маляваннем.

Цяжкі і складаны жыццёвы лёс за плячыма гэтай жанчыны. Усяго тры гады было ёй, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, але жудасныя падзеі таго часу трывала ўрэзаліся ў дзіцячую памяць. Не абмінулі Т. Саруль і галодныя пасляваенныя гады. На жаль, сваёй сям’і жанчына не мела, і, калі стала зусім нямоглай, з задавальненнем пасялілася ў барунскім пансіёне.

— Мне тут вельмі добра, — кажа Тэрэса Вацлаваўна, — цёпла, утульна, смачна кормяць, даглядаюць. А яшчэ ёсць магчымасць маляваць.

Адміністрацыя ўстановы набыла для Т. Саруль алоўкі, фарбы і альбомы. Безумоўна, малюнкі ў пажылой жанчыны вельмі простыя і крыху наіўныя. Але галоўнае, што, дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы, адзінокія састарэлыя могуць унесці ў сваё жыццё хвіліны ціхай радасці і адчуваць клопат пра сябе.

■ Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

3 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

3 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

3 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

3 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

3 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

3 дня ago