У цяперашні час РФСК «Дрывяціч» займаецца рэалізацыяй мясцовай ініцыятывы «В здоровом теле каждый день недели» ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЕС/ПРААН «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь».
Як расказалі ў спартыўным клубе, ідэя ініцыятывы ўзнікла ў сувязі з ростам папулярнасці здаровага ладу жыцця і зацікаўленасці браслаўчан у актыўных відах спорту. Так, зімой пракат спартыўнага інвентару ніколі не пустуе, каток на стадыёне таксама запоўнены людзьмі. Таму было прынята рашэнне зрабіць упор на стварэнне спрыяльных умоў для вольнага часу браслаўчан і заняткаў зімовымі відамі спорту.
У дадзены момант супрацоўнікі «Дрывяціча» займаюцца пошукам адпаведнага інвентару. У рамках ініцыятывы плануецца закупіць лыжы, канькі, веласіпеды, абнавіць хакейную каробку на стадыёне. У планах таксама купля катка-снегаўкладчыка, што значна палегчыць працу па падрыхтоўцы лыжных трас. Рэалізаваць ініцыятыву плануецца да канца восені, а гэта значыць, што ўжо ўзімку браслаўчане змогуць скарыстацца новенькім рыштункам і з карысцю для здароўя правесці вольны час.
■ Алена НАБЕЕВА.
Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…
Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…
Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…
Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…
Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…
За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…