Народны ансамбль народнай песні «Відзаўчанка» прыняў удзел у міжнародным фестывалі «Ežerų sietuva» ў Літве

Народны ансамбль народнай песні «Відзаўчанка» Відзаўскага ДК прыняў удзел у міжнародным фестывалі «Ežerų sietuva» ў Літве.

Музычнае мерапрыемства аб’яднала мастацкія калектывы з розных краін, якія прадставілі сябе і паказалі адметнасці культуры сваёй краіны. Яно праходзіла ў трох гарадах Літвы — Ігналіне, Молетаі і Пабрадзе. Сёлета ў ім удзельнічалі калектывы з Грузіі, Польшчы, Малдовы, Харватыі, Мальты, Літвы і Беларусі. Нашу краіну прадстаўляў толькі адзін ансамбль — «Відзаўчанка».

Як расказала Ганна Павініч, дырэктар Відзаўскага Дома культуры, фестываль народнай музыкі і танца распачаўся з урачыстага шэсця на плошчы горада Ігналіна, дзе кожны з калектываў ганарова прайшоўся са сцягам сваёй краіны. Затым адбыўся канцэрт, дзе ўсе ўдзельнікі прадставілі свае праграмы. Нашых артыстаў публіка сустракала вельмі цёпла, бо яны адрозніваліся ад іншых тым, што ў выступленні спалучалі танцы і песні. Іншыя ж калектывы прадстаўлялі толькі адзін напрамак мастацтва.

Пасля ўрачыстага адкрыцця фестывалю ў Ігналіне яго ўдзельнікі раз’ехаліся для выступленняў у суседнія гарады. На працягу двух дзён яны давалі канцэрты для літоўскіх гледачоў у Молетаі і Пабрадзе. За гэты час калектывы, нягледзячы на моўны бар’ер, змаглі пазнаёміцца і пасябраваць. Акрамя гэтага, арганізатары фестывалю прадумалі для іх цікавую праграму адпачынку. Відзаўчане пабывалі ў музеях рыбалоўства і палявання, пчалярства. У кожным горадзе прымаючы бок знаёміў са сваімі традыцыямі і гісторыяй. У адказ калектывы расказвалі пра свае краіны і дарылі сувеніры.

— Несумненна, удзел у фестывалі значна ўзбагаціў нас духоўна. Мы не толькі пазнаёміліся з іншымі культурамі, але і завязалі сяброўскія стасункі, напрыклад, з калектывам з Грузіі, які нават запрасіў нас у госці, — расказала Ганна Павініч. — Удзельнікі «Відзаўчанкі» вельмі задаволены сваім выступленнем. Мы бачылі рэакцыю гледачоў на нашы песні і танцы, многія дзякавалі за канцэрт.

Фестываль завяршыўся агульным гала-канцэртам і ўручэннем дыпломаў і сувеніраў. Але самае галоўнае, ён аб’яднаў краіны, а замежныя калектывы змаглі захаваць у сваім сэрцы часцінку Беларусі і Браслаўшчыны.

■ Алена НАБЕЕВА.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

24 часа ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

1 день ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

1 день ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

1 день ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

1 день ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

1 день ago