Вынікі ўступнай кампаніі

Першага верасня ў аўдыторыі навучальных устаноў упершыню прыйшлі тысячы маладых людзей. Навучальны год яны пачалі ў новай якасці. Нядаўнія школьнікі, сярод якіх і браслаўчане, прайшлі выпрабаванне экзаменамі, цэнтралізаваным тэсціраваннем, уступнай кампаніяй і сталі паўнапраўнымі студэнтамі.

Для 11-класнікаў гэта лета было асабліва напружаным. І больш за ўсё іх хвалявалі вынікі цэнтралізаванага тэсціравання, бо ад гэтага, па сутнасці, залежала і іх паступленне ў жадаемую навучальную ўстанову.

Браслаўчане паказалі добрыя веды на ЦТ. Пра гэта сведчаць і лічбы. Так, 11 вынікаў іспытаў па біялогіі, матэматыцы, фізіцы, хіміі, англійскай і беларускай мовах знаходзяцца ў дыяпазоне ад 86 балаў. Напрыклад, адзін з выпускнікоў гімназіі набраў па фізіцы 96 балаў. Да таго ж практычна адсутнічаюць вынікі ў 0 балаў, а ў дыяпазоне ад 0 да 9 балаў — толькі 3 вынікі тэсціравання, у той час як у іншых раёнах гэтыя лічбы значна большыя. Традыцыйна добрыя веды на іспытах паказалі вучні гімназіі, СШ № 1 і Ахрэмаўскай школы.

Увогуле ж сёлета школы раёна скончылі 203 11-класнікі і 291 9-класнік.

Што датычыцца выпускнікоў базавай адукацыі, то 64 %, ці 187 чалавек, працягнулі далейшае навучанне ў школах раёна. З кожным годам усё больш назіраецца тэндэнцыя, калі ў 10 класы ідуць самыя падрыхтаваныя і з высокай матывацыяй дзеці, якія працуюць на вынік, таму годна паказваюць сябе падчас алімпіяд, цэнтралізаванага тэсціравання і паступлення ў ВНУ. Яшчэ 15 %, ці 44 чалавекі, аддалі перавагу сярэдне-спецыяльным навучальным установам. А вось 60 чалавек сталі навучэнцамі прафесійна-тэхнічных устаноў. Дарэчы, 27 з іх, ці 9,3 %, перавагу аддалі Відзаўскаму каледжу і магчымасці атрымаць запатрабаваную прафесію побач з домам.

Выпускнікі 11 класаў часцей за ўсё мэтанакіравана ідуць паступаць у ВНУ. Студэнтамі ж становяцца самыя падрыхтаваныя з іх. Так, сёлета ў ВНУ паступілі 107 чалавек, ці 52,7 % (летась 46,8 %).

Сярод устаноў адукацыі раёна традыцыйна ў лідарах гімназія, студэнтамі ВНУ якой сталі 75,6 %, паступілі і 63 % выпускнікоў СШ №1. Не адстаюць ад гарадскіх школ і сельскія. Добрым вынікам можа ганарыцца Слабодкаўская школа, тут у лік студэнтаў ВНУ трапіў 71 % выпускнікоў.

Сярод абраных ВНУ лідзіруюць сталічныя, на другім месцы атрыманне адукацыі на Віцебшчыне. А вось па колькасці першакурснікаў самым папулярным не адзін год становіцца Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт. У лідарах таксама БНТУ, Ваенная акадэмія, Віцебскі ўніверсітэт імя П. М. Машэрава. Некалькі браслаўчан вырашылі атрымаць адукацыю за мяжой: трое будуць вучыцца ў Польшчы, а двое — у Расіі. Рэдкія і незвычайныя спецыяльнасці нашы выпускнікі не выбіралі, перавагу аддавалі запатрабаваным у наш час ваенным, педагагічным, медыцынскім, ветэрынарным, эканамічным спецыяльнасцям.

Навучэнцамі ж сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі сталі 65 чалавек, ці 32 %, а вось ПТВ абралі 23 выпускнікі, 9 з якіх паступілі ў Відзаўскі каледж.

■ Таццяна ПЯТУШКА.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

В мае в Беларуси проводится месячник агроэкотуризма

В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…

2 часа ago

План по подключению абонентов выполнен на 176 %, приросту инвестиций — на 267 %. Николай Гайлевич и его вклад в информатизацию Браславского района

Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…

4 часа ago

Обед с опозданием. Почему столовые отдельных сельхозпредприятий Браславского района не были готовы к сезону?

В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…

4 часа ago

В Браславе провели региональный смотр-конкурс детских хоровых коллективов

Браславский РЦК на один день стал площадкой масштабного областного конкурса детских вокально-хоровых коллективов «Созвездие голосов».…

4 часа ago

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

3 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

3 дня ago