Categories: ДеньгиЛюди

Руслан Крычалаў добра спрацаваў на сваім першым жніве

Працоўная біяграфія вадзіцеля ААТ «Мяжаны» Руслана Крычалава зусім кароткая, але ў чымсьці і крыху супярэчлівая. Пасля заканчэння Відзаўскага каледжа ён прыйшоў працаваць у родную гаспадарку з надзеяй, што будзе вадзіцелем. Аднак маладому выпускніку не маглі прапанаваць нічога лепшага, як сесці за руль старэнькага трактара, каб падводзіць да гуртоў кароў ваду, перацягваць даільныя ўстаноўкі, забяспечваць работу кампрэсара ПДУ. Таму з нецярпеннем чакаў прызыву ў армію.

Там яго мара пра руль аўтамабіля збылася. На ЗІЛ-135 хлопец транспарціраваў ракетны комплекс «Ураган». Машына сур’ёзная, як не менш значная і ўстаноўка на ёй. Такія абы каму не давяраюць.

Пасля заканчэння тэрміновай службы з набытым вопытам ваджэння вялікагрузных машын хлопец не збіраўся падавацца ў дальнабойшчыкі, планаваў зноў вярнуцца ў гаспадарку, але вадзіцелем. Паколькі ж свабодных аўтамабіляў не было, з роспачы ўладкаваўся на працу ў нацыянальны парк лесарубам. Год хадзіў па лесе з сякерай, а калі сёлетняй вясной з работы звольніўся яго цёзка Руслан Бялоў, адразу прыйшоў да дырэктара ААТ «Мяжаны» з просьбай аддаць яму дваццацітонны МАЗ. І ўрэшце мара працаваць вадзіцелем збылася.

— Пачынаўся сезон корманарыхтоўкі, расказвае Руслан. — З раніцы да вечара быў заняты на адвозцы зялёнай масы. Але ў галаве трымаў жніво. Як ні як, вартасць кожнага механізатара, вадзіцеля ацэньваецца па іх удзеле ва ўборцы ўраджаю — намалочаных і перавезеных тонах збожжа. Таму, як толькі выдавалася свабодная хвіліна, рыхтаваў аўтамабіль менавіта да жніўнага прыпару. Вельмі хацелася на першай уборачнай адпрацаваць без паломак ад першага да апошняга дня.

І гэта Руслану ўдаецца. На сваім дваццацітонніку без прычэпа хлопец перавёз больш за 800 тон збожжа. Гэта другі паказчык у раёне сярод маладых вадзіцеляў. А вось што такім цяжкім будзе для яго першы хлеб, нават здагадвацца не мог. Надвор’е сёлета наладзіла сапраўднае выпрабаванне майстэрству камбайнераў і вадзіцеляў вадзіць тэхніку ў экстрэмальных умовах. «Нават на вучэбных маршах па палігонах іншы раз лягчэй было ўпраўляцца з баявой машынай, чым ездзіць па жніўных палетках», — кажа Руслан.

І сапраўды, навыкі ваджэння па бездарожжы, набытыя ў арміі, дапамагаюць яму быць лепшым сярод вадзіцеляў гаспадаркі і раёна на адвозцы зерня.

■ Аляксандр АЗЕВІЧ.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

3 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

3 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

3 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

3 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

3 дня ago