Ала Высоцкая рэгулярна чытае «Браслаўскую звязду»

Мой выбар напрасіцца ў госці да нашай падпісчыцы Алы Высоцкай, якая шмат гадоў запар выпісвае раёнку, быў зусім не выпадковым. Амаль кожны вечар, вяртаючыся з працы, сустракаю яе з унукам, якога яна забірае з дзіцячага садка. Пры размове Ала Раманаўна ніколі не праміне закрануць тэматыку публікацый ў нашай газеце. Штосьці пахваліць, а штосьці не саромеецца і пакрытыкаваць. Адным словам, бачна, што жанчына рэгулярна чытае «Браслаўскую звязду».

Калі завітаў да яе, Ала здзівіла тым, што дастала з антрэсолі тоўстую папку са шматлікімі выразкамі артыкулаў, надрукаваных у газеце, пачынаючы недзе з сярэдзіны 70-х гадоў. Паходжанне гэтага архіва яна патлумачыла так:

— Калі маладым спецыялістам уладкавалася на працу бухгалтарам у райспажыўсаюз, у дадатак мяне абавязалі весці папку з артыкуламі, надрукаванымі ў «Браслаўскай звяздзе», якія датычаць работы арганізацыі. Спачатку рабіла гэта машынальна, не ўнікаючы нават у сэнс тэкстаў. Затым пачала больш уважліва прачытваць іх, а пазней ужо і пераглядвала ўсю газету. А гадоў трыццаць таму назад выпісала яе для сям’і. І гэтая падпіска яшчэ ні разу не перарывалася.

Як звальнялася з працы з райспажыўтаварыства, — дзялілася далей ўспамінамі жанчына, — шкада было пакідаць гэтую папку, бо калі спачатку збірала ў яе матэрыялы па загадзе кіраўніцтва, то пазней — выключна дзеля свайго інтарэсу. Цяпер бывае, пагартаю яе, пагляджу на здымкі былых калег, пачытаю штосьці і бы вяртаюся ў маладосць.

Затым А. Высоцкая дастае са сваёй папкі нумар газеты, прысвечаны 70-годдзю спажывецкай кааперацыі, кладзе яго побач з апошнім нумарам нашай газеты і пачынае параўноўваць іх.

— Вы змяніліся не толькі знешне, — кажа яна, — і не толькі тым, што газета выходзіць каляровай, змянілася сутнасць падачы матэрыялаў, падрыхтоўкі. Чым я як чытачка задаволена. Нездарма ж часта вечарамі мы з мужам нават спрачаемся, каму першаму чытаць раёнку.

Дарэчы, амаль кожны год Ала Раманаўна імкнецца прымаць удзел у фоконкурсе «Суперураджай». Вось і ў адным з нядаўніх нумароў быў апублікаваны здымак знойдзенай ёй сямейкі падасінавікаў.

Станоўча ацэньвае чытачка і ўведзеныя рэдакцыяй скідкі для падпісчыкаў на размяшчэнне аб’яў.

— Грошы невялікія, кажа яна, — але прыемна тое, што такім падыходам вы даяце зразумець, што цэніце нашы сувязі. Дык няхай яны не перарываюцца!

■ Аляксандр АЗЕВІЧ.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

«Время выбрало нас!» Основные тезисы, прозвучавшие на VII Всебелорусском народном собрании

«Время выбрало нас». Под таким девизом в Минске 24 – 25 апреля работало VII Всебелорусское…

3 минуты ago

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

3 дня ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

3 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

3 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

3 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

3 дня ago