У БРАСЛАВЕ АБНАВІЎСЯ АЎТОБУСНЫ ПАРК

Калейдоскоп

Адным з асноўных відаў дзейнасці філіяла «Аўтатранспартнае прадпрыемства АТП № 18 г. Браслава» ААТ «Віцебскаблаўтатранс» з’яўляецца, вядома ж, аказанне паслуг па перавозцы пасажыраў. І за 8 месяцаў года даходы, атрыманыя ад пасажырскіх перавозак, склалі найбольшую ўдзельную вагу ў агульных даходах прадпрыемства — 59 %.1

Філіял рэгулярна абслугоўвае 4 міжгароднія маршруты — на Мінск праз Ілью і Глыбокае, Віцебск і Наваполацк. І хоць такія рэйсы самыя нязначныя ў агульным аб’ёме пасажыраперавозак, кажа начальнік сектара перавозак АТП № 18 Валянцін Савіцкі, але яны перавышаюць іншыя іх віды па выручцы і з’яўляюцца бездатацыйнымі.

У прыгарадным накірунку аўтабаза сёння накіроўвае аўтобусы па 18 маршрутах і выконвае патрабаванні сацыяльных стандартаў наконт неабходнай колькасці абаротных рэйсаў паміж раённым цэнтрам і населенымі пунктамі раёна.

У самім Браславе для задавальнення патрэб гараджан у грамадскім транспарце маршрутная сетка арганізавана такім чынам, што ахоплівае ўсе важнейшыя часткі горада і забяспечвае пад’езд практычна да ўсіх арганізацый і прадпрыемстваў. Графікі руху састаўлены і з улікам значнага ажыўлення людской плыні ў гадзіны пік — з 6,23 да 9,07; з 12, 23 да 19,45 і з 16,34 да 19,53 гадзін.

Сабекошт прыгарадных і гарадскіх маршрутаў перавышае даходы, атрыманыя ад перавозкі пасажыраў, і частка затрат на іх арганізацыю пакрываецца за кошт датацый з раённага і абласнога бюджэтаў.

Акрамя рэгулярных маршрутаў, аўтатранспартны філіял прапануе для перавозак свае аўтобусы насельніцтву і арганізацыям з пагадзіннай аплатай. Сёлета, напрыклад, было арганізавана даволі шмат паездак у буйныя гарады Беларусі і Расіі.

В. Савіцкі адзначыў, што за мінулы перыяд года найлепшых вынікаў па выручцы ад рэалізацыі паслуг пасажыраперавозак дасягнулі вадзіцелі Аляксандр Александровіч, Уладзімір Рыхтар, Савелій Зянчонак і Аляксандр Яцына.

Зразумела, што кіраўніцтва АТП № 18 шмат увагі надае ўмацаванню матэрыяльна-фінансавага становішча свайго прадпрыемства, але ўсё ж найперш — якасці арганізацыі пасажыраперавозак і бяспе- цы людзей, што селі ў аўтобус. Сёлета, да прыкладу, аўтобусны парк папоўніўся васьмю новенькімі МАЗамі. З аднаго боку, гэта дазволіць зменшыць затраты на рамонт транспартных сродкаў, расход паліва, а з іншага — ехаць пасажырам, безумоўна, у больш камфортных і надзейных умовах.

■ Казімір ПЯТУШКА.

Фота аўтара