Дзень нараджэння Маці Божай Дзевы Марыі

У мінулую пятніцу каталікі адзначылі Дзень нараджэння Маці Божай Дзевы Марыі. У браслаўскай парафіі гэта свята супала з 120-годдзем пабудовы касцёла, які носіць яе імя. З гэтай нагоды прапануем вам некалькі фактаў з гісторыі нашага храма.

 

ПЕРШЫ КАМЕННЫ БУДЫНАК У БРАСЛАВЕ

Першыя дакладныя звесткі пра касцёл у Браславе адносяцца да XV ст., калі быў пабудаваны драўляны храм з дазволу Вялікага князя Літоўскага Вітаўта на сродкі Віленскага ваяводы Манівіда. Неаднаразова будынак касцёла знішчалі пажары. А ў 1824 г. быў пабудаваны новы — першы каменны будынак у гісторыі Браслава. Але святыня была малая і не ўмяшчала ўсіх жадаючых у ей памаліцца, таму ў 1897 г. узвялі касцёл значна большы па плошчы.

НЕЗВЫЧАЙНАЯ «БРАСЛАЎСКАЯ МАЗАІКА»

Значную цікавасць выклікае тэхніка кладкі сцен, асабліва той часткі, якая захавалася ад першага каменнага касцёла. У некаторых крыніцах яна нават так і называецца — «браслаўская мазаіка». Асаблівасць яе ў тым, што пры будаўніцтве сцен у шырокія швы паміж асноўнымі камянямі былі ўмураваны маленькія рознакаляровыя каменчыкі, якія і ствараюць свой самастойны малюнак. Убачыць яго можна на ўсходняй і паўночнай частках святыні.

ЦУДАДЗЕЙНАЯ ІКОНА

У галоўным алтары касцёла знаходзіцца цудадзейны абраз Маці Божай Браслаўскай, якую таксама называюць Маці Божая Манастырская. Апошняя назва звязана з паданнем пра паходжанне абраза. На тэрыторыі браслаўскай парафіі знаходзіўся праваслаўны манастыр, які ўзнік у XV ст. на востраве возера Неспіш. У першай палове XVII ст. кляштар стаў уніяцкім і ў ім пасяліліся базыліяне. Тут, за тры кіламетры ад Браслава, знаходзіўся асабліва шанаваны вернікамі цудадзейны абраз Маці Божай. Падчас свят шматлікія вернікі прыходзілі туды, каб аддаць Ёй пашану. З актаў віленскага архіва вядомы трагічны лёс кляштара базыліянаў. У 1832 г. ад удару маланкі ўспыхнуў пажар, які знішчыў усе пабудовы. Уцалеў толькі абраз Маці Божай, які змясцілі ў браслаўскім касцёле. У 2009 годзе ікона была каранавана папскімі каронамі, што азначае прызнанне Ватыканам яе цудадзейнасці.

ЦЯЖКІЯ ЧАСЫ СВЯТЫНІ

У 1950 годзе касцёл быў зачынены і аддадзены пад збожжасховішча. Аднак ужо праз два гады па настойлівай просьбе каталікоў будынак ім вярнулі.

ЦУДОЎНЫЯ ГУКІ АРГАННАЙ МУЗЫКІ

З 80-х гадоў мінулага стагоддзя ў касцёле захоўваўся адзін з лепшых арганаў у рэгіёне, зроблены ў пачатку 20 ст. у Кракаве. З цягам часу ён прыйшоў у нягоднасць і нядаўна перададзены ў Радашковічы, дзе яго ўсё ж такі паспрабуюць адрамантаваць. Сёлета ў нас ужо ўстаноўлены арган з Берліна, які гучыць падчас святой імшы. Яго ўрачыстае асвячэнне запланавана на 15 кастрычніка.

МАЕ ВЫСОКІ ТЫТУЛ

З часу ўтварэння Віцебскай дыяцэзіі нашаму касцёлу быў нададзены тытул Санктуарыя — гэта значыць, месца асаблівай Божай ласкі, а таму і мэты шматлікіх пілігрымаў.

СВЯТЫЯ РЭЛІКВІІ ХРАМА

У браслаўскім касцёле знаходзяцца рэліквіі святога Крыжа, на якім памёр Езус Хрыстус. Гэтыя святыні ў нашу парафію былі перададзены Віленскай дыяцэзіяй, да якой належаў касцёл, што пацвярджае пячатка Віленскай дыяцэзіі. Таксама для ўшанавання і пакланення публічна выстаўлены рэліквіярый з крывёй святога Папы Яна Паўла ІІ, якую ў 2015 г. перадаў кардынал Станіслаў Дзівіш праз Правінцыяла айцоў сальватарыянаў кс. Пятра Філяса SDS. У святыні знаходзіцца і другая рэліквія Папы Рымскага Яна Паўла ІІ — асабістая сутана, якая размешчана за шклом. Яна перададзена ў Санктуарый у 2015 г. біскупам Віцебскай дыяцэзіі Алегам Буткевічам.

■ Па матэрыялах сайта waladarka.by.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Надбавка за статус. Насколько и почему квартиры в Браславе дороже, чем в соседних регионах

За квартиру в Браславе продавцы в среднем просят 133 тысячи рублей (подробный обзор опубликован ЗДЕСЬ).…

6 часов ago

Сделала себя сама. Браславчанка Ольга Бойко — отличный пример успешной женщины

Недавно мне посчастливилось познакомиться с обаятельной, активной, общительной, ответственной и, на первый взгляд, очень бойкой…

6 часов ago

«Белпочта» выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

 "Белпочта" выплатит пенсии и пособия за 9 и 14 мая досрочно, сообщает БелТА со ссылкой…

6 часов ago

В мае в Беларуси проводится месячник агроэкотуризма

В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…

12 часов ago

План по подключению абонентов выполнен на 176 %, приросту инвестиций — на 267 %. Николай Гайлевич и его вклад в информатизацию Браславского района

Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…

13 часов ago

Обед с опозданием. Почему столовые отдельных сельхозпредприятий Браславского района не были готовы к сезону?

В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…

14 часов ago