Categories: Деньги

Хлебаробы ААТ «Бярозавы край» закончаць жніво першымі ў раёне

Па ўсім бачна, што сёлетняе жніво хлебаробы ААТ «Бярозавы край» закончаць першымі ў раёне. На раніцу мінулага чацвярга ім заставалася абмалаціць 33 гектары ячменю, 26 — пшаніцы, 42 — зернебабовых і 7 — аўса. Праўда, стаіць яшчэ на карані і 180 гектараў яравога рапсу. Пра ход работ на жніўных палетках «Браслаўскай звяздзе» расказаў дырэктар акцыянернага таварыства Андрэй Мацук.

Механізатары збожжаўборачнага атрада настроены завяршыць жніво ў бліжэйшыя дні.

— Андрэй Фёдаравіч, перад нашай сустрэчай я падлічыў: на сёлетнім жніве сярэдняя нагрузка на камбайн па раёне складае 212 гектараў, у «Відзаўскім» — 300, «Мяжанах» — 244, а ў вашай гаспадарцы — 146. Таму, мабыць, вы і ўбіраеце хутчэй за ўсіх?

— А давайце паглядзім яшчэ на дзве лічбы. На пачатак жніўнага прыпару раённы камбайнавы парк налічваў 88 адзінак, з іх спраўнымі былі 74. Агрэгаты ў гаспадаркі паступалі раўнамерна па гадах, і зношанасць іх прыкладна аднолькавая. Таму лічу заслугай нашых механізатараў тое, што яны на працягу столькіх гадоў падтрымліваюць тэхніку ў рабочым стане. А даецца гэта нялёгка, бо наша сельгаспрадпрыемства, бадай, ці не адзінае ў раёне, дзе зімуюць камбайны пад адкрытым небам, і захаваць іх значна складаней. Але ж людзі спраўляюцца. Лічу станоўчым і тое, што з году ў год на камбайнах працуюць адны і тыя ж механізатары, таму кожны да тэхнікі адносіцца беражліва, каб і ў наступным сезоне можна было выехаць на жніво.

— Нядаўна дажджы значна запаволілі тэмпы жніва. Пры ўбраных вамі да непагоды плошчах маглі крыху і пачакаць, каб глеба падсохла. Аднак, як толькі распагодзілася, выправілі камбайны ў поле.

— А хто дасць гарантыю, што заўтра зноў не залье. Таму малацілі выбарачна. На палетках, ва ўрон ворыву, давялося трымаць 2 энерганасычаныя трактары, якія выцягвалі камбайны, што буксавалі. Зразумела, што такая работа не прыбаўляе «здароўя» зернеўборачным агрэгатам. Але ж пры нашай сярэдняй ураджайнасці ў 17 ц нельга было ні на дзень пакінуць тыя ўчасткі збожжа, з якіх намалочвалі па 23 — 25 цэнтнераў. Сушыльная гаспадарка ў нас надзейная, таму маглі малаць і больш вільготнае зерне.

— Як хутка разлічваеце ўправіцца з апошнімі гектарамі збожжавых і зернебабовых?

— Думаю, што не больш як за чатыры дні. Мы ўжо адправілі адзін камбайн на дапамогу ў «Маяк Браслаўскі». На два будзем устанаўліваць прыстаўкі для ўборкі яравога рапсу. Астатнія ўправяцца за ўзгаданы тэрмін. А папросіць хто, то і дапаможам.

— Андрэй Фёдаравіч, ведаю, што за двухразовае харчаванне вы не вылічваеце з механізатараў ні капейкі. Чым гэта выклікана?

— У нашых людзей невысокія заробкі, таму дамовіліся з прафкамам карміць людзей, якія заняты на жніве, бясплатна. Няхай гэта і нязначны стымул, але ж такі падыход не лішні. Калі чалавек адчувае, што да арганізацыі яго працы дырэкцыя ставіцца неабыякава, ён і працаваць будзе больш шчыра. А за тыя капейкі, якія б утрымлівалі за абед, гаспадарка фінансавае становішча не паправіць. Затое людзям прыемна.

■ Аляксандр АЗЕВІЧ.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago