Тэхналогія павышэння прадукцыйнасці дойнага статка патрабуе скрупулёзных падыходаў да адбору маладняку, яго гадоўлі і раздою. Апошняя аперацыя на паток пастаўлена толькі ў СВК «Маяк Браслаўскі» і ААТ «Агравідзы». У астатніх жа гаспадарках, як правіла, пад ціскам раённых спецыялістаў збяруць групу–другую цялушак, аператар раздоіць іх для сябе — і на гэтым усё заканчваецца да наступнага лета.
У гэтым годзе, пасля таго як МТФ «Абаб’е» была перададзена з ААТ «Альшанка» «Слабодцы-агра», там таксама наладзілі паточны метад раздою першацёлак.
Цяпер малочнатаварнай фермай загадвае Кацярына Угарэнка. Яна ж і аператар, і тэхнік-асемянатар. Карацей кажучы, адна ва ўсіх іпастасях. Пасля нядаўняй размовы з гэтай прыгожай дзяўчынай я засумняваўся ў правільнасці вывадаў вялікага байкапісца І. Крылова, які пісаў: «Беда коль пироги печет сапожник, а сапоги начнет тачать пирожник». А гэтыя радкі ўспомніліся таму, што Каця па спецыяльнасці кандытар.
Пасля заканчэння Полацкага гандлёва-тэхналагічнага каледжа займалася менавіта выпечкай піражкоў. І па водгуках з былога месца работы, была выдатным «пирожником».
Аднак сямейныя абставіны склаліся так, што вымушана была вярнуцца жыць у родную вёску ў ААТ «Альшанка», дзе ёй выдзелілі дом з умовай, што пойдзе працаваць аператарам машыннага даення на ферму «Абаб’е». Каця згадзілася і цяпер, як прызнаецца сама, ніколькі не шкадуе.
А асабліва задаволена дзяўчына тымі пераменамі, якія адбыліся пасля таго, як МТФ увайшла ў склад ААТ «Слабодка-агра».
— Разумееце, — расказвала Кацярына, — тут зусім іншыя падыходы да арганізацыі працы і адносіны да людзей. Кіраўнік прыедзе, заўсёды пацікавіцца не толькі абстаноўкай на ферме, а і маімі праблемамі, падбадзёрыць, калі трэба. Пасля гэтага яшчэ лепей працаваць хочацца.
З пачатку года К. Угарэнка ўжо раздаіла групу з 50 цялушак, якую адправіла ў асноўны статак. Цяпер пад яе апекай 120 галоў маладняку, 45 з іх раздоена і пакрыта. Столькі ж хутка пачнуць цяліцца. З імі дзяўчына будзе «цацкацца» тры месяцы: раздоіць, пакрые і адправіць на іншыя фермы. Затым пачне працаваць з новай групай.
Задаволены работай аператара машыннага даення і дырэктар акцыянернага таварыства Аляксандр Дзехцяроў.
— У нашай «пирожницы», — гаварыў ён, — работа, што называецца, гарыць у руках. А наколькі адказная, добрасумленная — і сказаць немагчыма. Нагрузка ў яе каласальная. І ўсюды паспявае.
Вось і атрымліваецца, што прыведзеныя раней радкі байкапісца не заўсёды накладваюцца на рэаліі жыцця. У дачыненні да Кацярыны Угарэнка лепш падыходзіць іншы выраз: «Таленавіты чалавек — таленавіты ва ўсім». А лепш сказаць: працавіты чалавек знойдзе сябе ў любой справе.
■ Аляксандр АЗЕВІЧ.
Фота аўтара.
По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…
Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…
На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…
По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…
В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…
На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…