Непагода на Браслаўшчыне прыбавіла клопатаў

Па большай частцы Віцебскай вобласці на мінулым тыдні прайшлі моцныя дажджы. Напрыклад, па інфармацыі Шаркаўшчынскай аграметэастанцыі, у суседнім з Браслаўскім раёне за 48 гадзін 23-га і 24-га жніўня выпала 80 міліметраў ападкаў, што складае 125 % месячнай нормы. Такія анамальныя дажджы не толькі нашкодзілі аграрыям і прыпынілі ход уборачнай, але і прынеслі шэраг іншых непрыемнасцей.

Як паведамілі ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, у г. п. Відзы водная стыхія падтапіла жылы дом. Узровень вады падняўся да 60 см. Таму пяцёра яго жыльцоў былі часова адселены да радні там жа ў Відзах, эвакуіравана мэбля.

Каб аператыўна ліквідаваць падтапленне, спачатку з дапамогай тэхнікі ААТ «Агравідзы», каледжа пабудавалі дамбу, бо з плынню не спраўлялася водапрапускная труба. Затым, каб хутчэй ліквідаваць падтапленне, на дапамогу дзвюм машынам Відзаўскага пажарна-выратавальнага паста накіравалі з Браслава высокапрадукцыйную пажарна-помпавую станцыю.

На поўную магутнасць працавалі каналізацыйна-помпавыя станцыі і ачышчальныя збудаванні. Пастаянна былі задзейнічаны ў рабоце асенізатарскія машыны жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якія змагаліся з падтапленнямі ўчасткаў грамадзян, падвалаў.

Непагода даставіла шмат лішніх клопатаў і дарожным службам, бо месцамі паразмывала ўчасткі дарог як рэспубліканскага, так і мясцовага значэння, паваляла дрэвы. Таму ў чацвер і пятніцу работнікі ДРБУ-142 і ДЭУ-34 таксама працавалі ва ўзмоцненым рэжыме: ліквідоўвалі завалы дрэў, прачышчалі водапрапускныя трубы, спускалі вадкасць у месцах, дзе ўтварыўся яе застой, засыпалі размывіны. Увогуле ж праезд забяспечваўся на ўсіх аўтадарожных шляхах.

А як толькі хоць крыху падсохне, грэйдэры пройдуць па ўсіх накірунках дарог мясцовага значэння, запэўніў галоўны інжынер ДРБУ-142 Віктар Жалубоўскі.

■ Тэкст Казіміра ПЯТУШКІ.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago