Урачыстасці ўшанавання Маці Божай Валадаркі азёр прайшлі ў браслаўскім санктуарыі

«Фацімскі заклік Марыі — новы шанс для сучаснага свету» — пад такім дэвізам 18 — 19 жніўня ў браслаўскім санктуарыі прайшлі ўрачыстасці ўшанавання Маці Божай Валадаркі азёр.

З кожным годам да нас прыбывае ўсё большая колькасць вернікаў, якія давяраюць Найсвяцейшай Панне Марыі свае радасці, надзеі і смутак. Павялічваецца і колькасць пілігрымак. Сёлета іх было шэсць: з Мёраў, Глыбокага, Далёкіх і Пагошчы, Пастаў і Параф’янава. Пры ўваходзе іх вітаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, шчодра акрапляючы стомленых вернікаў асвечанай вадой і запрашаючы ў святыню, каб прыхіліць свае галовы перад абразом Маці Божай Валадаркі азёр.

Пачаткам свята стала святая імша, у час якой біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі казаў прысутным, як важна станавіцца ў шарэнгу апосталаў, мужна адстойваць сваю веру, несці яе іншым, ва ўсіх справах мець Божую ласку і апеку Яго Найсвяцейшай Маці.

Уначы вуліцы Браслава асвятліліся сотнямі агеньчыкаў свечак, запаленых у руках вернікаў, што прымалі ўдзел у ружанцовай малітве і працэсіі, якая прайшла па вуліцах горада. Да раніцы ў касцёле гучалі малітвы, і кожны, хто пераступаў яго парог, мог выказаць свае просьбы апякунцы ўсёй віцебскай зямлі. Святочныя мерапрыемствы ўпрыгожыў канцэрт духоўнай музыкі, які адбыўся ў пятніцу.

Кульмінацыяй свята стала суботняя імша, у якой, акрамя вернікаў, бралі ўдзел прадстаўнікі ўлады — начальнік аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцей Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Даніленка, старшыня Браслаўскага райвыкан- кама Уладзімір Дранеўскі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ніна Пучынская, пасол Рэспублікі Польшча ў Беларусі Конрад Паўлік, кіраўнік палітыка-эканамічнага аддзела Пасольства Польшчы Міхал Хаброс, кіраўнік консульскага аддзела Пасольства Польшчы Марэк Пендзіх і Першы сакратар консульства Латвійскай Рэспублікі Рыта Пастэрэ.

Вітаючы арцыбіскупа Габара Пінтэра на Браслаўшчыне, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч заклікаў яго «адчуць прыгажосць гэтай зямлі і прыгажосць сэрцаў вернікаў».

У сваю чаргу Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр, які ўзначаліў галоўную імшу, падзякаваў Богу за магчымасць наведвання гэтага прыгожага краю, куды ён прыехаў упершыню, а таксама заклікаў прысутных абудзіць нашу гістарычную памяць, каб не забыцца, адкуль мы прыйшлі. Памятаць пра нашых продкаў, што яны вытрымалі, каб не паўтарыць новых памылак і бед.

Затым іерарх звярнуўся да Найсвяцейшай Пан- ны Марыі са словамі малітвы пра заступніцтва за ўсіх тых, хто патрабуе апекі «нашай нябеснай Мамы», скончыўшы яе заклікам: «Марыя, навучы кожнага верыць так, як верыла Ты».

На заканчэнне святой імшы Алег Буткевіч падзякаваў усім прысутным за сумесную малітву і выказаў пажаданне на новую сустрэчу пад святым покрывам Браслаўскай матулі.

■ Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

6 минут ago

В Браславском районе горел жилой дом. Предположительная причина пожара — неосторожность при курении

В четверг, 25 апреля, в 9.15 утра в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре в…

17 минут ago

«Время выбрало нас!» Основные тезисы, прозвучавшие на VII Всебелорусском народном собрании

«Время выбрало нас». Под таким девизом в Минске 24 – 25 апреля работало VII Всебелорусское…

29 минут ago

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

3 дня ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

3 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

3 дня ago