«Браслаўская звязда» вывучыла школьны асартымент на гандлёвых прылаўках райцэнтра

Жнівень — гарачая пара не толькі для хлебаробаў. Літаральна праз некалькі тыдняў пачнецца новы вучэбны год, а гэта значыць, што надышоў час пакупак школьнай формы і неабходных канцтавараў. «Браслаўская звязда» вывучыла школьны асартымент на гандлёвых прылаўках райцэнтра.

Спіс з неабходнымі таварамі для школьніка атрымліваецца даволі вялікі. У яго ўваходзяць касцюмы, абутак, канцылярскія тавары… Праўда, як адзначаюць многія прадаўцы, браслаўчане не адкладваюць набыццё неабходнага на апошнія дзянькі, а пачынаюць купляць усё загадзя.

Найбольшая сума грошай неабходна на вопратку. Як адзначылі ва ўнівермагу «Брас», за адзеннем бацькі пачалі прыходзіць яшчэ з пачатку чэрвеня. Тым больш, што цэны на яго былі, як кажуць, папярэдняга прывозу. З дня на дзень тут чакаюць новы тавар, а гэта значыць, што кошт будзе вышэйшы. Пакуль жа блузкі для дзяўчынак можна набыць ад 30 рублёў, як і сарафаны. Цана касцюма на хлопчыка залежыць ад узросту. Напрыклад, штаны можна набыць ад 27 да 42 рублёў, пінжак — ад 31. Рэчы ў асноўным айчыннай вытворчасці. На гарадскім рынку сітуацыя прыкладна такая ж. Выбар касцюмаў для хлопчыкаў і дзяўчынак ёсць, аднак небагаты. Цэны розныя, у залежнасці ад вытворцы.

Круглую суму прыйдзецца выкласці за ранец і канцтавары. З імі ў горадзе няма асаблівых праблем. У тым жа ўнівермагу можна набыць усе неабходныя рэчы: ад простага алоўка і ластыка да партфеляў. Апошнія каштуюць ад 20 да 63 рублёў у залежнасці ад якасці тканіны, наяўнасці дадатковых аддзяленняў і артапедычнай спінкі. Сярод тавараў, таксама неабходных падчас навучальнага года, тут ёсць прадметныя сшыткі і дзённікі для музычнай школы. Падрыхтаваліся да гандлю канцтаварамі і індывідуальныя прадпрымальнікі. Цяпер выбар у іх гандлёвых кропках значна шырэйшы. Багаты асартымент канцтавараў нечакана знайшоўся ў магазіне «Белбланкавыд». Напрыклад, толькі ручак тут налічваецца больш за 25 відаў, простых алоўкаў — за 5, дзённікі для школы на беларускай і рускай мовах, пеналы і шмат іншых школьных рэчаў па прымальных цэнах. Напрыклад, простыя сшыткі тут можна набыць па 11 капеек. У продажы ёсць нават дзіцячыя нажніцы для ляўшы.

Наведаўшы гандлёвыя кропкі райцэнтра, можна заўважыць, што выбар школьных тавараў ёсць, але прыдзецца патраціць пэўны час, каб набыць усё неабходнае. Вядома ж, у параўнанні з буйнымі гарадамі асартымент у нас больш сціплы, але без спадніцы ці штаноў дзіця напярэдадні школы не застанецца.

Школьны кірмаш адбыўся ў мінулую нядзелю на гарадскім рынку. На ім бацькі разам з дзецьмі маглі набыць тавары, неабходныя да навучальнага года. Браслаўскае райпа падрыхтавала шырокі асартымент канцтавараў, ранцаў і школьнага адзення на розны ўзрост і любы густ. Яго ветлівыя супрацоўнікі дапамагалі пакупнікам вызначыцца з пакупкай, а работнікі Браслаўскага РЦК забаўлялі прысутных песнямі і гульнямі.

МІЖ ІНШЫМ… Па даных Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі, кошт школьнай экіпіроўкі (уключаючы адзенне, абутак і канцтавары) для вучня пачатковых класаў складае ад Br142 да 678, старэйшых — ад Br199 да 760. Сума дастаткова вялікая, але пазбегнуць гэтых затрат ніяк нельга. Магчыма, таму мае сэнс клапаціцца пра набыццё неабходнага загадзя, каб у апошнія дзянькі не мітусіцца ў пошуках.

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

1 день ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

1 день ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

1 день ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

1 день ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

2 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

2 дня ago