Categories: Деньги

Хлебаробы ААТ «Мяжаны» аднымі з першых у раёне распачалі ўборку збожжавых і рапсу

Хлебаробы ААТ «Мяжаны» аднымі з першых у раёне распачалі ўборку збожжавых і рапсу. На палеткі азімага жыта выправілі 2 камбайны, другія два працягвалі малаціць насенне азімага рапсу.

Камбайнер-ветэран Вацлаў Завацкі.

Першыя намалоты даюць неблагія віды на ўраджай. На круг выходзіла па 26,6 цэнтнера з гектара. Як расказвала дырэктар акцыянернага таварыства Вольга Балочка, сёлета збожжавы клін гаспадаркі займае 1 070 гектараў. З іх 430 — азімыя і 640 — яравыя культуры. Яшчэ трэба будзе зжаць 140 га яравога рапсу. Дарэчы, уборку азімага завяршалі якраз у дзень нашай размовы — сераду. Безумоўна, нагрузка на камбайн у гаспадарцы высокая, але, як лічыць кіраўнік, гэта не надта страшная бяда, бо камбайнеры і вадзіцелі тэхніку рыхтавалі старанна, каб да мінімуму звесці прастоі. Напрыклад, Пётр Станкевіч, які нарыхтоўваў кармы на КВК-800, апошнім прыступіў да рамонту свайго збожжаўборачнага агрэгата, аднак выехаў на жніво разам з усімі і цяпер лідзіруе па намалотах. Вацлаў Завацкі — пенсіянер, аднак трэці год запар садзіцца за штурвал камбайна. Сёлета ён першым выправіўся малаціць рапс, а з чацвярга ўжо шчыраваў на пшанічным полі.

Непакоіць дырэктара тое, што падсеяныя па азімых культурах травы хутка пайшлі ў рост і, калі ўборачная кампанія па нейкіх прычынах зацягнецца, перарослыя травы створаць пэўныя праблемы ў ходзе работ.

ААТ «Мяжаны» — адзінае ў раёне сельгаспрадпрыемства, якое, акрамя ворахаў, не мае больш прадукцыйных сушылак, нават тыпу КЗС-20. Таму, каб зерне не згарэла ў буртах, першым чынам пачалі адгрузку яго ў залік дзяржзаказу, па якім трэба паставіць на хлебапрыёмныя камбінаты 210 тон пшаніцы і 190 — жыта. 70 з іх ужо адгружана ў Полацк.

Да таго ж, каб павысіць тэмпы перасушвання збожжа, у гаспадарку чацвёрты год запар прыязджае брыгада рабочых са Столінскага раёна, якая і забяспечвае бесперабойную работу сушыльнага комплексу. А з ворахаў у склады на ГАЗ-53, якому гадоў пад 40, зерне перавозіць Часлаў Лаўрыновіч, за плячыма якога 67 гадоў. І абодва ветэраны не падводзяць.

Рабочы дзень для механізатараў, што занятыя на жніве, пачынаецца ў 7 гадзін раніцы. У 8 ужо ўсе пакідаюць машынны двор, калі тэхніка працавала блізка і начавала там. Пачынаць жа абмалот з-за расы, як правіла, раней за 10 гадзін не даводзіцца. Затое вечарам камбайны працуюць дапазна. Для работнікаў арганізавана двухразовае гарачае харчаванне з дастаўкай у поле.

Такім чынам, можна сказаць, што пачатак жніва ў «Мяжанах» праходзіць напружана, але арганізавана і спакойна.

■ Аляксандр АЗЕВІЧ.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

1 день ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

1 день ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago