Летні кірмаш рамёстваў — «Сустрэча сяброў»

Убачыць, як з гліны нараджаецца гарлачык, залацістая саломка складаецца ў прыгожы ўзор, звычайны кавалак тканіны ператвараецца ў самаробную ляльку, а ніткі сплятаюцца ў пояс, можна падчас летняга кірмашу рамёстваў «Сустрэча сяброў».

На пляцоўцы ля музея традыцыйнай культуры ў мінулую нядзелю было шматлюдна і гучала музыка: браслаўскія майстры запрасілі да сябе ў госці ўсіх жадаючых пазнаёміцца з традыцыйнымі і сучаснымі рамёствамі.

Сёлетні кірмаш сабраў прадстаўнікоў розных напрамкаў. Падчас прагулкі па імправізаваных індывідуальных выстаўках можна было ўбачыць вырабы з гліны, лазы, сасновай дранкі, воўны, саломкі, тканіны і інш. Майстры ж з задавальненнем расказвалі пра сваю творчасць, дзяліліся прафесійнымі сакрэтамі. З цікавасцю прысутныя знаёміліся з творчасцю Веры Шыкалавай, Антаніны Жураўлёвай, Мікалая Дзянісава, Чэслава Жусяля, Жанны Міхновіч, Аксаны Гурыновай, Марыі Шлабун і многіх іншых таленавітых майстроў Браслаўшчыны. Пасля такіх жывых гутарак нельга было не ўтрымацца ад набыцця сувеніраў, напэўна, таму мала хто хадзіў па кірмашы з пустымі рукамі. Жанчыны выбіралі ўпрыгажэнні з бісеру і скуры, а дзеці не адыходзілі ад прыгожых цацак і лялек.

Унікальнасць такіх мерапрыемстваў і заключаецца ў непасрэдных зносінах з майстрамі, магчымасці пазнаёміцца з аўтарамі прыгожых вырабаў і паспрабаваць сваімі рукамі зрабіць сувенір. Дарэчы, паўдзельнічаць у майстар-класах пажадалі многія. Так, напрыклад, ля стала Вольгі Лысёнак, якая паказвала, як рабіць лялек, заўсёды тоўпіліся людзі. Некаторым прыходзілася нават чакаць, пакуль вызваліцца месца. Затое потым — уласная лялька-абярэг. Акрамя гэтага, В. Лысёнак расказвала шмат цікавага пра традыцыі шыцця і тое, што ў нашых продкаў для кожнага этапа жыцця была асобная лялька.

Арганізатары кірмашу прапаноўвалі яго наведвальнікам паўдзельнічаць у латарэі, дзе прызамі таксама былі вырабы мясцовых майстроў. Акрамя таго, святочны настрой падтрымлівалі артысты Браслаўскага РЦК, якія ўразілі прысутных новымі канцэртнымі нумарамі.

Словам, летні кірмаш прайшоў ва ўтульнай сяброўскай атмасферы і пакінуў пасля сябе толькі станоўчыя эмоцыі ад сустрэчы з творчасцю і талентам.

■ Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

11 часов ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

11 часов ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

13 часов ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

13 часов ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

13 часов ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

13 часов ago