У апошнія гады мясцовыя ўлады надаюць шмат увагі добраўпарадкаванню сельскіх населеных пунктаў. Асабліва гэта бачна ў цэнтрах сельгаспрадпрыемстваў, у вёсках, што стаяць уздоўж цэнтральных дарог. Толькі, калі ў гаспадароў няма цягі да прыгожага, іх не прымусіш трымаць свой двор у парадку. Але радуе тое, што сярод жыхароў раёна такіх няшмат.

У той жа час у самым дагледжаным населеным пункце знойдзецца нямала сядзіб, якія вылучаюцца сярод іншых сваёй адметнасцю: кветнікамі, дызайнам, малымі архітэктурнымі формамі. Паглядзіш на такую — і адразу разумееш, што жывуць тут людзі з густам, неабыякавыя і абавязкова працавітыя.

Вось і калі папрасіў старшыню Ахрэмавецкага сельвыканкама Дзіяну Тарун назваць прозвішчы гаспадароў лепшых у аграгарадку сядзіб, сярод пералічаных, а іх было нямала, адразу выдзеліў прозвішча Асіпенкаў.

— Ці не Кацярынай Канстанцінаўнай завуць гаспадыню? — спытаў у субяседніцы.

Справа ў тым, што ўзгаданая жанчына шмат гадоў працавала загадчыцай фермы ў тагачасным калгасе «Шлях Леніна». Гэта было гадоў 15 назад, калі добраўпарадкаванню прыфермскіх тэрыторый надаваўся мінімум увагі. На кантролі была толькі вытворчасць прадукцыі, аднак Кацярына Канстанцінаўна не выпускала з поля зроку і культуру аб’екта. Цяпер не бяруся сцвярджаць, але здаецца, што першыя ў раёне клумбы з кветкамі ля фермы разбіла менавіта яна.

…Мы размясціліся ва ўтульнай альтанцы, якая патанае ў рознакаляровых кветках, на адлегласці выцягнутай рукі звісаюць галінкі вішні і чарэшні, і нельга не ўтрымацца, каб не паласавацца духмянымі пладамі, а Кацярына Канстанцінаўна апавядае, як пасля заканчэння Ільянскага саўгаса-тэхнікума прыехала працаваць у калгас «Уперад», выйшла замуж, пераехалі з мужам у Ахрэмаўцы, будавалі ўласны дом, гадавалі дачок. Калі ж спрабую скіраваць размову на рукатворную прыгажосць яе сядзібы, гаспадыня толькі адмахваецца: маўляў, гэта не самае важнае ў жыцці і робіцца толькі дзеля адпачынку душы, у перапынках па доглядзе гаспадаркі.

Я невялікі знаўца кветак, можна сказаць, адрозніваю іх толькі па колеры, аднак у палісадніку суразмоўніцы бачу, наколькі разнастайныя яны і па форме, суквеццях, бутонах. А з клумбаў глядзяць, усміхаючыся, фігуркі гномаў, у невялікай сажалцы заўважаю штучных рыбак, якія, здаецца, вось-вось зашавеляць плаўнікамі і паплывуць.

Хочацца адзначыць і яшчэ адну акалічнасць. Сядзіба Асіпенкаў знаходзіцца наводшыбе ад дарогі на Цяцеркі, пад’езд да дома нават вуліцай назваць можна з нацяжкай. А гэта значыць, што гаспадары прыгажосць у сваім двары ствараюць не дзеля чужога вока, — гэта кліч іх душы.

■ Аляксандр АЗЕВІЧ.

Фота аўтара.

 

admin

Recent Posts

В Беларуси расширен перечень участников системы государственного социального страхования

Главой государства подписан Закон Республики Беларусь от 22 апреля 2024 г. No 365-З «Об изменении…

14 часов ago

Ряд сотрудников Браславского участка электросвязи отмечены ведомственными наградами

Сегодня нет такой сферы общественной жизни или производственной отрасли, которые могли бы обойтись без услуг…

14 часов ago

Клава Кока — очередной хедлайнер фестиваля Viva Braslav-2024

Очередным хедлайнером, заявленным организаторами на фестиваль Viva Braslav-2024, стала Клава Кока. Российская певица, автор песен, видеоблогер и телеведущая.…

15 часов ago

Первый хедлайнер? На Viva Braslav-2024 выступит МакSим

На Viva Braslav-2024 выступит российская певица МакSим, сообщают организаторы. Музыкальный продюсер, автор-исполнитель и единственная певица,…

15 часов ago

Когда профессия — жизнь. История браславчанина Владимира Преткеля

Владимир Преткель пользуется уважением и авторитетом в коллективе национального парка «Браславские озера». В лесном хозяйстве…

18 часов ago

В г.п. Видзы Браславского района сгорел гараж

Пятого мая в 11.35 в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре гаража в г.п. Видзы.…

18 часов ago