Categories: Главное

Нарыхтоўка ягад і грыбоў у разгары

Лета — цудоўная пара адпачынку, забаў, цікавых падарожжаў, шчодрае на фарбы, садавіну ды гародніну, а таксама на разнастайныя дары лесу. І пакуль адны браслаўчане атрымліваюць асалоду ад духмяных сакавітых пладоў і ягад ды робяць запасы вітаміннай прадукцыі на зіму, другія стараюцца знайсці дадатковы заробак. Такую магчымасць ім прадастаўляюць нацыянальны парк і райпа, якія вядуць нарыхтоўку чарніц і лісічак.

Праўда, сёлета багатага ўраджаю, відаць, чакаць не прыходзіцца. Па словах галоўнага ляснічага нацпарка Уладзіслава Цецяронка, чарніц у лесе значна менш у параўнанні з мінулым годам і яны драбнаватыя, бо нечаканыя вясновыя замаразкі і снегапады нанеслі ягаднікам адчувальную шкоду. Тым не менш, нарыхтоўка лясных дароў патроху ідзе: ягады і грыбы ад насельніцтва прымаюць у пяці лясніцтвах — Барунскім, Опсаўскім, Відзаўскім, Казянскім і Ёдскім. За адзін кілаграм чарніц даюць 2,55 руб., за лісічкі прапануюць 3,10 руб.

Надвор’е ўносіць карэктывы і ў планы нарыхтовак мясцовай спажыўкааперацыі: працяглыя дажджы зусім не спрыяюць збору ягад. Але, як расказала начальнік аддзела нарыхтовак, прамысловасці і знешнеэканамічнай дзейнасці Браслаўскага райпа Леангіна Стрышко, жыхары раёна актыўна цікавяцца ўмовамі прыёмкі і ўжо прынеслі першыя вёдры з чарніцамі. Нашы кааператары маюць разгалінаваную нарыхтоўчую сетку ў вёсках, прымаюць таксама ягады ў магазінах сустрэчнага продажу ў Браславе, Відзах, Ахрэмаўцах, на складах гароднінасховішча і другаснай сыравіны, што зручна для здатчыкаў. Ды і закупачныя цэны трымаюць у райпа на канкурэнтаздольным узроўні: кілаграм чарніц каштуе 2,50 руб., лісічкі для прамысловай перапрацоўкі — 2 руб., адборныя — 3,5 руб. Прымае спажыўкааперацыя таксама чорныя і чырвоныя парэчкі — па 50 кап. Відавочна, што ягадна-грыбны сезон — самы час для папаўнення даходу браслаўчан.

■ Жанна БЯЛЬКО.

admin

Recent Posts

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

60 минут ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

1 час ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

3 часа ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

3 часа ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

4 часа ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

4 часа ago